тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

Аматарскае народнае літаратурнае аб’яднанне «Парнас» пры УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»

Адрас: г. Горкі, Магілёўская вобл. 213410. Ленінскі бульвар, 4, вучэбны корпус 4, аўдыторыя 199 – кафедра лінгвістычных дысцыплін і Цэнтр студэнцкай мастацкай творчасці УА БДСГА (праспект Інтэрнацыянальны, 2, інтэрнат 1, пакой 73).

Структура:

жанравы накірунак – літаратурная дзейнасць;

год стварэння калектыву – 1953 г.;

наданне звання “народны аматарскі каллектыў” – 24 ліпеня 2003 г.;

дата пацвярджэння звання – 2008, 2011, 2013, 2017 гг.

РАДА
народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «ПАРНАС» 

Скікевіч Таццяна Іванаўна – намеснік старшыні

Члены рады (праўлення):

  1. Ганчарова Людміла Васільеўна;
  2. Гардзеева Вікторыя Сяргееўна;
  3. Маркевіч Валянціна Уладзiмiраўна;
  4. Пажарская Ангеліна Ігараўна;
  5. Пугач Андрэй Міхайлавіч;
  6. Сафронава Алена Аляксандраўна;
  7. Студнёва Марыя Міхайлаўна;
  8. Шатраўка Наталля Сямёнаўна;
  9. Шаршнёва Людміла Аляксандраўна;
  10. Юдзін Аляксандр Сяргеевіч.

Рада выбрана на справаздачна-выбарчым сходзе 1 сакавіка 2017 года

Сацыяльны статус калектыву: выкладчыкі, служачыя, аспіранты, магістранты, студэнты, пенсіянеры.

Статут

Гісторыя калектыву

 

 

Аматарскае народнае літаратурнае аб’яднанне “Парнас” пры УА “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія” з’яўляецца пераемнікам і прадаўжальнікам усіх тых добрых спраў і традыцый, якія мелі месца ў літаратурнай спадчыне ВНУ.

Пачыналася літаратурная дзейнасць у Горацкіх сельскагаспадарчых навучальных установах амаль разам з іх стварэннем.

Наваколле Горак і творчае асяроддзе ў навучальнай установе станоўча адбіваліся на будучай прафесійнай дзейнасці навучэнцаў. Схільнасць студэнцтва да літаратурнай творчасці – гэта і вынік папулярнасці сярод студэнцкай моладзі мастацкай літаратуры.

На тэрыторыі сельгасакадэміі ёсць узгорак, які з даўніх часоў вядомы пад назвай “Парнас”. З ім звязана версія аб напісанні ў Горках паэмы “Тарас на Парнасе”. Больш верагодным трэба прызнаць, што “Тарас на Парнасе” напісаны ў Горках у пяцідзясятых гадах XIX стагоддзя. Зараз усе схіляюцца да версіі, што аўтарам паэмы з’яўляецца выхаванец гэтай навучальнай установы, ураджэнец Віцебскай губерні Канстанцін Вераніцын.

 

 

На першым Рэспубліканскім студэнцкім фестывалі гумару ў Горках

Найбольшага росквіту літаратурная дзейнасць ў Беларускай сельгасакадэміі дасягнула ў 20-я гады мінулага стагоддзя, калі тут працавалі М. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, П. Мядзёлка і іншыя беларускія пісьменнікі. У гэты час была створана літаратурная арганізацыя пісьменнікаў Беларусі “Маладняк”, філіі якой існавалі ў многіх акруговых і раённых цэнтрах рэспублікі. Сярод іх была і Горацкая філія Аршанскага “Маладняка”, актыўнымі ўдзельнікамі якой былі М. Ганчарык, А. Вечар, У. Прыбыткоўскі, Ю. Гаўрук, С. Фамін, П. Мядзёлка, М. Гарэцкі.

Асобна трэба сказаць аб М. Гарэцкім. Яго жыццёвы шлях двойчы праходзіў праз Горкі і акадэмію. У 1909–1913 гг., калі ён вучыўся ў Горыгорацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, і ў 1925–1928 гг., калі ўжо вядомы пісьменнік працаваў тут на кафедры беларусазнаўства. Менавіта ў гады вучобы пачалося фарміраванне Гарэцкага як мастака слова. Другі горацкі перыяд жыцця пісьменніка быў вельмі плённы. У памяць аб М. Гарэцкім вучэбны кабінет і лекцыйная аўдыторыя акадэміі носяць яго імя.

 

Газета «Наша ніва». Апавяданне М. Гарэцкага «У лазні»

 

Не абышлі акадэмію сваёй увагай Я. Купала і Я. Колас. Я. Колас наведваў Горкі, акадэмію ў 1925 і 1927 гг. Больш частым госцем быў Я. Купала. Як успамінаў Д. Новікаў, былы дырэктар акадэмічнай бібліятэкі, які сябраваў з Я. Купалам, паэт у перадваенныя гады амаль штогод прыязджаў у Горкі. Апошні яго прыезд у Горкі быў 30 чэрвеня 1941 г. Гэта было яго канчатковае развітанне з роднай Беларуссю. У памяць аб наведваннях акадэміі народнымі паэтамі тут устаноўлены памятныя знакі і дошкі.

 

Якуб Колас са студэнткамі Горацкага інстытута. Фота з экспазіцыі Горацкага музея

 

Узнаўленне літаратурнай дзейнасці ў Беларускай сельгасакадэміі ў пасляваенныя гады адносіцца да пачатку 50-х гг. мінулага стагоддзя. У 1952 г. тут была створана літаратурная група, у якую ўваходзілі студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі. У 1953 г. на пасяджэнні Саюза пісьменнікаў БССР, якое было прысвечана аналізу дзейнасці літаратараў акадэміі, прагучала прапанова аб перайменаванні літаратурнай групы ў аб’яднанне. У пасяджэнні прымалі ўдзел такія вядомыя майстры слова, як Я. Брыль, А. Якімовіч, М. Клімковіч і інш. І таму менавіта гэты год лічыцца годам стварэння літаратурнага аб’яднання “Парнас”. Вось прозвішчы тых пачаткоўцаў, якія найбольш актыўна працавалі ў аб’яднанні: М. Кучук, В. Мурач, В. Васпукоў, Л. Шкабара. Трохі пазней – Ю. Сямёнаў, Р. Тэйніна, М. Васілеўскі, А. Дзем’янкоў і інш. У пачатку 60-х гг. з’явіліся новыя імёны: А. Кудрачоў, А. Леўчык, У. Пакуш, Л. Каліненка, М. Ярац і іншыя. Члены аб’яднання той пары няхай і не сталі знакамітымі літаратарамі, але з пяром пасябравалі на ўсё жыццё.

 

У 1968–1974 гг. літаратурная дзейнасць “Парнаса” праходзіць вакол таленавітай паэтэсы Анэлі Тулупавай (Лісоўскай), якая ў той час працавала рэдактарам акадэмічнай газеты “Советский студент”. У многіх яе вершах можна знайсці радкі, якія прысвечаны акадэміі, Горкам. З 1977 г. яна член Саюза пісьменнікаў СССР. А. І. Тулупава рана памерла. У гэтым годзе ёй споўнілася б 80 гадоў. У літаратурным аб’яднанні, акадэміі, горадзе помняць Нэлі Іванаўну. Да яе юбілейных дат праводзяцца літаратурныя вечарыны. У 2013 г. пры падтрымцы рэктарата акадэміі выйшаў яе зборнік выбраных твораў “Вочы ў вочы”.

 

 

На прэзентацыі кнігі А. Тулупавай “Вочы ў вочы”

Побач з А. Тулупавай і крыху пазней з’явіліся новыя імёны паэтаў і пісьменнікаў аб’яднання: Л. Васільеў, І. Стэльмашонак, У. Ліўшыц, А. Пугач, А. Зарэцкі, З. Марозаў, Л. Маленчык, Т. Крумплеўская, А. Андрабайла, В. Пушноў, В. Васпякоў, А. Макрацоў, Р. Бабчанок, К. Сасна, М. Саўчыц, Т. Рэдказубава і іншыя. Пазней некаторыя з іх сталі членамі творчых саюзаў (пісьменнікаў, журналістаў).

З 70-х гг. найбольш яскрава праявіўся паэтычны талент Змітрака Марозава, выпускніка агранамічнага факультэта акадэміі 1975 г. У Горках нарадзіліся першыя вершы паэта. Але толькі тады, калі ён стаў працаваць і вырошчваць хлеб, вершы аб хлебе, людзях, якія яго здабываюць, настойліва пастукаліся ў яго сэрца. Першы яго зборнік выйшаў у 1982 г. А зараз іх у яго далёка больш за трыццаць. Ён лаўрэат чатырох рэспубліканскіх прэмій за літаратурную дзейнасць. Марозаў – аўтар першага ў славянскім свеце вянка вянкоў санетаў “Апакаліпсіс душы”, ён член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дзмітрый Дзмітрыевіч дагэтуль не парывае з родным “Парнасам”. Дасылае свае творы ў кожны выпуск “Акадэмічнага вянка”. З’яўляецца аўтарам гімна акадэміі.

 

 

Змітрок Марозаў, Аляксандр Клачкоў і Андрэй Пугач на свяце беларускага пісьменства ў Шклове

Доўгі час актыўным удзельнікам аб’яднання быў ветэран Вялікай Айчынный вайны, ганаровы прафесар акадэміі, вучоны селекцыянер Аляксей Багамолаў. Ён пайшоў з жыцця на 94-м годзе. Пасля яго засталіся не толькі навуковыя дасягненні, але і нарысы, апавяданні, эсэ. Засталася ў спадчыну і яго кніга “Из пепла и руин” – кніга-альбом партызана і салдата Вялікай Айчыннай вайны, вучонага, педагога. Гэта хранікальна-дакументальная справаздача-споведзь у нарысах і фатаграфіях ветэрана аб сваім лёсе і лёсе яго пакалення.

 

На фотаздымку Д. Р. Новікаў і А. М. Багамолаў

Многія гады з “Парнасам” быў звязаны Леў Васільеў. Некаторы час ён узначальваў аб’яднанне. Ужо некалькі гадоў як паэт-песеннік Леў Гур’евіч пайшоў з жыцця, але пасля яго нам засталася багатая літаратурная спадчына.

 

Андрэй Пугач,Сяргей Кісялёў, Леў Васільеў і Сяргей Канстанцінаў на адной з прэзентацый аўтарскіх зборнікаў

Актыўным удзельнікам літаб’яднання з’яўляецца яшчэ адзін ветэран калектыву, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Канстанцін Сучкоў. Ён многія гады быў звязаны з Беларускай сельгасакадэміяй. Працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры, рэдактарам журнала “Вестник БГСХА”. Канстанцін Пятровіч – таленавіты паэт. У яго ёсць паэтычны зборнік. Чырвонай ніткай праз яго паэтычную творчасць праходзіць тэма любові да Радзімы, чалавека.

 

Канстанцін Сучкоў на сустрэчы са студэнтамі акадэміі

Святлана Бакчэева-Варухіна, Леанід Каліненка таксама актыўныя ветэраны калектыву, і ўклад кожнага з іх у дзейнасць літаб’яднання значны. Доўгія гады іх праца і літаратурная творчасць былі звязаны з акадэміяй, Горкамі. У іх ёсць аўтарскія зборнікі.

 

На прэзентацыі кнігі Святланы Бакчэевай-Варухінай “Академия: поиски смысла”. Аляксандр Чачоткін, Наталля  Шатраўка, Святлана Бакчэева-Варухіна, Андрэй Пугач і Алена Саўчыц

 

На творчым вечары , прысвечаным 80-годдзю Леаніда Каліненкі

Напрыканцы XX і пачатку XXI стст. значны ўклад у дзейнасць літаратурнага аб’яднання ўнёс Уладзімір Ліўшыц. Яго “Раскопкі вакол Горацкага “Парнаса” дагэтуль з’яўляюцца дапаможнікам для літаратуразнаўцаў, выхавальнікаў, выкладчыкаў беларускай літаратуры. У бягучым годзе пры падтрымцы рэктарата акадэміі выйшла яго кніга “Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця”.

 

У сузор’і аўтараў “Парнаса” трэба адзначыць паэта-лірыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Сяргея Кісялёва. У яго шэсць паэтычных зборнікаў. Шкада, але ў 2014 г. Сяргея Андрэевіча не стала. Ён пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну.

 

 

Сяргей Кісялёў, Таіда Рэдказубава, Таццяна Скікевіч, Ганна Малько на сустрэчы з чытачамі.

У Аляксандра Клачкова, доктара тэхнічных навук, прафесара кафедры сельскагаспадарчых машын (доўгі час ён узначальваў гэту кафедру), больш за 10 паэтычных зборнікаў. Кожны з яго зборнікаў па-свойму цікавы, але кнігу “Наша зямля” можна вылучыць асобна. Гэта не проста зборнік вершаў, гэта хутчэй паэма пра сваю малую Радзіму. Ён член міжнароднага Саюза пісьменнікаў “Новы сучаснік”.

 

На прэзентацыі кнігі Аляксандра Клачкова “Тэатр жыцця” (Аляксандр Клачкоў, Вольга Зяньковіч, Андрэй Пугач).

Не парывае сувязяў з літаратурным аб’яднаннем былая супрацоўніца акадэміі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Лідзія Андрэева (Мініч), член Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар дзесяці паэтычных зборнікаў. Вядома, што характар паэта раскрываецца праз яго творчасць. У сваіх вершах Лідзія Андрэева закранае самыя розныя тэмы. Але часцей за ўсё ў яе вершах гучаць словы любові да Радзімы, роднай мовы, сваіх родных, сяброў.

 

Творчая сустрэча паэткі са студэнтамі

Сярод тых, хто крыху пазней пачаў супрацоўнічаць з літаб’яднаннем, але ўжо на ўвесь голас заявіў пра сябе, з’яўляюцца Алеся Цэван і Таіда Рэдказубава.

Алеся Дзмітрыеўна са студэнцкай пары звярнула на сябе ўвагу паэтычным талентам. Пісаць вершы яна пачала з дзяцінства. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкуецца ў калектыўных зборніках і сродках масавай інфармацыі. Выйшаў у свет аўтарскі зборнік паэткі “Овеянная нежностью небес”. Вершы паэткі сур’ёзныя, філасофскія, духоўныя. Паспяхова выступае ў розных літаратурных конкурсах.

  

На прэзентацыі кнігі А. Цэван “Овеянная нежностью небес”

Таіда Рэдказубава зарэкамендавала сябе як моцная паэтка. Яе творчасцю захапляюцца многія паклоннікі. Убачылі свет два яе аўтарскія зборнікі. Для Таіды Мікалаеўны блізкая і зразумелая тэма прыроды і братоў нашых меншых. Яе хвалююць пытанні сэнсу жыцця, сацыяльныя праблемы, памяць пра блізкіх. З цяплом яна піша аб роднай альма-матэр.

 

Аўтары “ Акадэмічнага вянка” Алеся Цэван Таіда Рэдказубава і Міхаіл Аўчыннікаў на сустрэчы з чытачамі

 

На прэзентацыі кнігі Таіды Рэдказубавай “Хотите – верьте, хотите – нет”

У апошнія гады ў складзе літаб’яднання з’явіліся і новыя імёны таленавітых людзей. Гэта Ганна Малько, Наталля Сяргеева, Марына Шандракова, Аляксандр Сенцюроў, Любоў Селібірава, Кірыл Какшынцаў, Мікіта Белавусаў, Аляксей Коржыч, Надзея Усава, Раман Максіменка і іншыя.

 

Калектыўнымі членамі літаратурнага аб’яднання з’яўляюцца бібліятэка, кафедра лінгвістычных дісцыплін (раней кафедра рускай і беларускай моў), рэдакцыя газеты “Советский студент” і іншыя. Значны ўклад у дзейнасць аб’яднання ўносяць выкладчыкі і супрацоўнікі гэтых калектываў Таццяна Скікевіч, Ганна Малько, Алена Сафронава, Любоў Селібірава, Ларыса Кухарава, Марыя Студнёва, Людміла Шаршнёва, Людміла Ганчарова, Наталля Шатраўка і іншыя.

Многія гады ўзначальвае літаратурнае аб’яднанне Андрэй Пугач. Ён паэт, празаік, публіцыст. Усе калектыўныя зборнікі і шэраг аўтарскіх выходзілі не без яго ўдзелу. У яго чатыры свае зборнікі. Апошнія дзве кнігі “Акадэмія: людзі і іх справы”, “Выбранае” уключаюць апавяданні, нарысы, рэпартажы, якія былі надрукаваны ў сродках масавай інфармацыі за доўгія гады яго журналісцкай дзейнасці. Героі кніг – вядучыя вучоныя, супрацоўнікі акадэміі, калегі аўтара па літаратурнай творчасці.

 

 

На прэзентацыі кнігі Андрэя Пугача “Выбранае” на другі фотоздымку справа налева Таццяна Баскакава, Мікалай Дабралюбаў, Алена Саўчыц, Ірына Шафранская, Андрэй Пугач. На трэцім фотоздымку Наталля Антановіч. Таццяна Скікевіч, Андрэй Пугач. На чацвёртым фотаздымку інсцэніроўка ўрыўка з апавядання Андрэя Пугача “Вёска стамілася”

Мерапрыемствы

Дзейнасць аб’яднання шматгранная. Важным накірункам у дзейнасці аб’яднання з’яўляецца літаратурна-асветніцкая праца. За апошнія гады праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілеям Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Караткевіча, М. Гарэцкага, А. Тулупавай. Адбыліся творчыя вечары і прэзентацыі кніг аўтараў “Парнаса”. 

Адным з найважнейшых накірункаў з’яўляецца выданне калектыўных і аўтарскіх зборнікаў. Ужо больш за 10 паэтаў і пісьменнікаў “Парнаса” выдалі свае зборнікі. З 2000 г. выйшла шэсць калектыўных зборнікаў “Акадэмічны вянок”. Шосты выпуск выдадзены ў бягучым годзе. У яго ўключаны творы 47 аўтараў, у тым ліку 18 студэнтаў.

Апошнія пяць гадоў наогул былі ўраджайнымі на калектыўныя і аўтарскія зборнікі. Выдадзены 2 зборнікі “Акадэмічнага вянка” і зборнік твораў “Светлой памяти поэта”, прысвечаны Сяргею Кісялёву. Убачылі свет аўтарскія зборнікі Алёны Гогалевай, Святланы Бакчэевай-Варухінай, Таіды Рэдказубавай, Андрэя Пугача, Ганны Малько, Аляксандра Клачкова, Леаніда Каліненкі, Івана Шэйко, Уладзіміра Ліўшыца.

Члены літаратурнага аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых і акадэмічных конкурсах.

У 2016 г. на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкай творчасці “Аўтограф” было атрымана 10 дыпломаў, у тым ліку два дыпломы 1-й ступені і два дыпломы 2-й ступені. 

“Парнасаўцы” ўдзельнічаюць і ў іншых мерапрыемствах.

Творчы вечар і прэзентацыя кнігі ветэрана народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас” Леаніда Каліненкі 25 кастрычніка 2017 г.

  

 

 

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Клачкова “Формулы жыцця” 21 лістапада 2017 г.

 

Літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. 14 снежня 2017 г.

На вечарыне памяці Анэлі Тулупавай (да 80-годдзя з дня нараджэння паэткі) 21 лютага 2018 г.

На вечарыне памяці Максіма Гарэцкага і прэзентацыі кнігі Уладзіміра Ліўшыца “Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця”. 1 сакавіка 2018 г.

У бягучым годзе аматарская народнае літаратурнае аб’яднанне адзначыла свой

65-гадовы юбілей. Да юбілею “Парнас” падышоў адказна: быў падрыхтаваны да выдання шосты выпуск калектыўнага зборніка “Акадэмічны вянок”, надрукаваны асабістыя зборнікі У. Ліўшыца “Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця”, І. Шэйко “Откровения душы”, праведзены шэраг іншых мерапрыемстваў. 25 кастрычніка адбыліся літаратурна-музычны вечар і прэзентацыя кнігі “Акадэмічны вянок”, выпуск 6, прысвечаныя юбілею літаратурнага аб’яднання.

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя 65-годдзю народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Парнас”. 25 кастрычніка 2018 г.


Аргкамітэт


Презентация второго поэтического сборника ассистента кафедры организации производства в АПК, А.Д. Цеван «Отпечаток Мечты», 15 октября 2020 г.

«Стихи – моя душа…»

15 октября в конференц-зале академии состоялась презентация второго поэтического сборника ассистента кафедры организации производства в АПК, А.Д. Цеван «Отпечаток Мечты». Книга вышла при материальной поддержке ректората академии и посвящена 180-летию БГСХА и 75- летию Победы в Великой Отечественной войне. На презентации присутствовали студенты, преподаватели, сотрудники академии, участники Народного любительского литературного объединения «Парнас», почитатели литературного творчества Алеси Цеван.

Книга представлена шестью разделами: «Что нужно для счастья», «Разговор с Богом», «Держи меня крепко», «Ощущение полноты», «Стихотерапия», «Жизни виражи». Каждый из них имеет свое направление, но есть и общность. Всех их объединяет духовность. Полнее и точнее о творческом кредо поэтессы сказала она  сама в стихотворении «Стихи. Страница»:

Стихи - моя душа, мое призвание,

Строенье образов, сплетенье тем,

Я нахожу их в ночь, в минуты ранние,

Порою даже там, где нет совсем

Ни вдохновения, ни содержания,

Но я их чувствую, как мать дитя.

 

Значительное место в сборнике отведено пейзажным темам. В таких стихотворениях Алеся Дмитриевна наиболее полно раскрывает свой талант поэта-лирика. Вот несколько выдержек из ее стихотворений:

Солнце расплавилось и потекло

Липовым медом к черте горизонта. (Вечер.Июль);

 

Проснулась и смотрела в дождь-

На мир, усыпанный цветами. (Проснулась и смотрела в дождь);

 

Сыпало утро солнечной пудрой,

Лунный овал, от восторга дрожа,

Медленно таял.  Розовой далью,

Пением птиц наслаждалась душа. (Мартовский день).

 

Многие  произведения Алеси Цеван услышали присутствующие на презентации в исполнении студентов, участников Народного театра-студии «Парадокс», руководитель В.В. Маркевич. Выступления чтецов сопровождались прекрасной видеопрезентацией, которую подготовила Л.А.Шершнева. С музыкальными приветствиями выступили:

- солист- инструменталист Народного духового оркестра ЦСХТ Татьяна Султанова, руководитель В.Г.Молочко;

- скрипичный дуэт Народного оркестра народных инструментов ЦСХТ Ивана Грибовского и Яны Реутской, руководитель Л.А.Чепикова.

С поздравлениями и обсуждением творчества Алеси Цеван выступили:

М.В.Потапенко, проректор по воспитательной работе; Г.Е. Медведева, заведующий библиотекой; А.И. Малько, доцент кафедры лингвистических дисциплин; А.Л.Ежикова, заместитель декана экономического факультета; Т.Л. Хроменкова, заведующий кафедрой организации производства в АПК.

Поздравили Алесю Дмитриевну и студенты экономического факультета, где она ведет практические занятия. Было много цветов и добрых пожеланий в адрес поэтессы.

Цеван

Цеван Цеван Цеван

Цеван Цеван Цеван

Цеван Цеван Цеван

Маладыя галасы «Парнаса»

«Литературные страницы» Татьяны Скикевич

Да юбілею Уладзіміра Караткевіча

Презентация «Акадэмічнага вянка»