тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
08.11.2021

Маладыя галасы «Парнаса»

4 лістапада ў малой зале Палаца культуры акадэміі гучалі маладыя галасы літаратурнага «Парнаса» нашай установы адукацыі. Гэтым днём тут адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Маладыя галасы «Парнаса», які быў падрыхтаваны ў межах працы народнага літаратурнага аматарскага аб'яднання «Парнас».

Літаратурная імпрэза пачалася выступленнем прарэктара па выхаваўчай рабоце Максіма Валянцінавіча Патапенкі. У сваім слове ён падкрэсліў важнасць такой падзеі, як выхад кнігі, адзначыў, што гэта з’яўляецца моцным стымулам для тых студэнтаў, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці і ўпэўніў прысутных у тым, што рэктарат і надалей будзе ўважліва ставіцца да адоранай моладзі і пачынаючыя аўтары заўсёды могуць разлічваць на падтрымку ў здзяйсненні самых розных літаратурных праектаў.

Як узнікла ідэя такога выдання, якія творы трапілі ў кнігу прысутныя даведаліся з выступлення адказнага за выпуск і складальніка зборніка Андрэя Міхайлавіча Пугача. Ён зазірнуў у гісторыю літаратурных традыцый акадэміі, сказаў, што выданне кніг членаў «Парнаса» (і калектыўных, і асобных аўтараў), з’яўляецца адным з важнейшых накірункаў працы літаратурнага аб’яднання. Андрэй Міхайлавіч шчыра падзякаваў маладых творцаў і ўсіх, ад каго залежыў выхад кнігі ў свет.

Шмат якія аўтары ўжо скончылі акадэмію, пайшлі ў вялікае жыццё, але ў многіх з іх назаўсёды застанецца неабходнасць выказваць свае думкі і пачуцці праз паэтычны і празаічны радок. Менавіта гэта падкрэсліла ў сваім выступленні кіраўнік літаратурнага клуба «Роднік» Людміла Мікалаеўна Дзеружкова, якая дапамагла многім удзельнікам свайго творчага аб’яднання знайсці свой стыль і творчы почырк.

Вядома ж, на сустрэчы адбылося знаёмства са зместам прэзентуемай кнігі. Гучалі вершы, урыўкі з прозы ў выкананні аўтараў і ўдзельнікаў  народнага тэатра-студыі «Парадокс» (кіраўнік Валянціна Уладзіміраўна Маркевіч) і клуба творчай моладзі «Дэбют» (кіраўнік Вікторыя Сяргееўна Гардзеева).

Літаратурныя творы ўдала дапаўняліся адмысловым відэарадам (загадчык аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава Людміла Аляксандраўна Шаршнёва) і музычнымі нумарамі ў выкананні ўдзельнікаў народнай вакальнай эстраднай студыі «Золак» (кіраўнік Святлана Юльеўна Патупчык), народнага духавога аркестра (кіраўнік Малочка Васіль Рыгоравіч) і Андрэя Міхайлавіча Пугача.

Удзельнікі сустрэчы змаглі адчуць, што маладыя галасы, якія гучаць са старонак кнігі, вельмі розныя – удумлівыя, разважлівыя, лірычныя, занепакоеныя. І ўсе разам яны склаліся ў цікавую і разнастайную мелодыю, якая яшчэ раз сведчыць аб тым, што ў акадэміі, як і заўсёды, вучыцца і працуе адораная моладзь, у тым ліку і ў літаратурнай творчасці.

Прэзентацыя завяршылася выступленнем кіраўніка народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Святланы Ільінічны Ластачкінай, якая ўручыла аўтарам зборнікі і пажадала ім новых  поспехаў і натхнення.

Літаратурна-музычнае свята, як і заўсёды, стала вынікам зладжанай і творчай працы Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці, аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава і народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас».

Студнёва Марыя, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава УА БДСГА

Фото Александра Гурикова

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление