Call +375223378274 | email: kancel@baa.by
                 
Search:
 
 Галоўная 
 Гісторыя 
 Факультэты 
 Навука і інавацыі 
 Міжнародная дзейнасць 
 Кантакты 


Главная/ main Міжнародная дзейнасць

Міжнародная дзейнасць

Першых замежных студэнтаў з Кубы, Венгрыі, В’етнама БДСГА прыняла ў 1962 годзе. У 1974 годзе быў створаны дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі. А ў 1977 годзе было створана падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян. Факультэт міжнародных сувязяў і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі быў створаны 1 верасня 2012 года шляхам аб’яднання факультэта па міжнародных сувязях і рабоце з замежнымі навучэнцамі і факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.

За больш чым паўвекавую гісторыю навучання замежных грамадзян праграму падрыхтоўкі паспяхова асвоілі дзясяткі тысяч прадстаўнікоў больш чым 83 краін свету. Сярод выпускнікоў з ліку замежных грамадзян ёсць міністры, рэктары ВНУ, дыпламатычныя работнікі, навукоўцы, кіраўнікі арганізацый, якія дамагліся значных вынікаў у палітычнай і эканамічнай дзейнасці сваіх краін.

У цяперашні час у акадэміі праходзіць навучанне больш за 400 студэнтаў з 11 краін свету (Туркменістан, Кітай, Манголія, Латвія, Нігерыя, Пакістан, Руанда, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Украіна).

Замежныя грамадзяне навучаюцца па адукацыйных праграмах рознага ўзроўню, моўныя курсы, падрыхтоўчае аддзяленне, I ступень вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят), II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура), аспірантура.

У склад факультэта міжнародных сувязяў і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўваходзяць аддзел па міжнародным супрацоўніцтве і кафедра лінгвістычных дысцыплін. Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, якія маюць багаты вопыт працы з замежнымі навучэнцамі. Супрацоўнікамі факультэта падрыхтавана некалькі дзясяткаў вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па розных дысцыплінах, выдадзены манаграфіі і зборнікі навуковых прац, апублікавана некалькі соцень артыкулаў і іншых навуковых матэрыялаў. Факультэт мае спецыялізаваныя кабінеты для выкладання замежных моў, у тым ліку і кітайскага. Выкладанне вядзецца на рускай і беларускай мовах. У якасці замежных моў выкладаюцца: англійская, нямецкая, французская, руская мова як замежная для замежных грамадзян.

Цэнтр кітайскай мовы і культуры прапануе вывучэнне кітайскай мовы для студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі, якое ажыццяўляецца выкладчыкам-валанцёрам з Кітая.

Дэканат факультэта каардынуе ўсю працу з замежнымі навучэнцамі і ставіць сваёй задачай аказанне дапамогі ў правядзенні працы, накіраванай на паспяховае выкананне навучальнага плана і захаванне дысцыпліны, на актывізацыю ўдзелу замежных навучэнцаў у вучэбным, навуковым жыцця, на выхаванне ў духу гуманізму, дружбы і міру паміж народамі, на рашэнне культурна-пабытовых пытанняў.

Развіццё міжнародных сувязяў з’яўляецца адной з прыярытэтных стратэгічных задач акадэміі. Для актывізацыі арганізацыйнага, тэхнічнага і інфармацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці БДСГА з мэтай інтэгравання акадэміі ў міжнародную адукацыйную прастору ў маі 2014 года быў утвораны аддзел па міжнародным супрацоўніцтве. Ён аказвае інфармацыйную і арганізацыйную дапамогу студэнтам і выкладчыкам для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах, арганізуе практыку і вучобу студэнтаў за мяжой, забяспечвае распрацоўку і ўдзел у міжнародных праектах і выставах, распрацоўвае пагадненні аб супрацоўніцтве з ВНУ далёкага і блізкага замежжа.

На цяперашні момант падпісана больш за 100 дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ВНУ з такімі краінамі, як Германія, Польшча, Швейцарыя, Турцыя, Кітай, Тайланд, Расія, Балгарыя, Грузія і інш. Стратэгічнымі з’яўляюцца адносіны з навучальнымі і навуковымі ўстановамі Кітая, з якімі падпісана чатыры пагадненні аб супрацоўніцтве.

Дзякуючы шырокім міжнародным сувязям акадэміі выкладчыкі і супрацоўнікі штогод удзельнічаюць у міжнародных адукацыйных і навуковых праграмах, такіх як: ДААД (Германія), Нямецкі Сялянскі Саюз (Германія), Нямецкі Баварскі Саюз (Германія), Дойла-Нінбурга (Германія), (ГГЕС) Індыйская праграма тэхнічнага і эканамічнага развіцця, Машав (Ізраіль), праграма стажыровак міністэрства камерцыі Кітая, Інстытута ім. Гётэ, Летнія курсы ВНУ і летнія школы, Праграма Сувязі Супольнасцяў (ЗША) і інш.

На працягу многіх гадоў БДСГА плённа супрацоўнічае з ВНУ Польшчы: Варміра-Мазурскім універсітэтам у Ольштыне, Заходне-Паморскім тэхналагічным універсітэтам у Шчэціне, Кракаўскай сельскагаспадарчай акадэміяй, Вышэйшай школай аграбізнесу ў Ломжы.

Вялікая ўвага надаецца замежным стажыроўкам прафесарска-выкладчыцкага складу акадэміі, а таксама ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах, Летніх школах, круглых сталах. Супрацоўнікі акадэміі праходзілі стажыроўкі ў ВНУ, навучальных цэнтрах і навуковых установах Расійскай Федэрацыі, Ізраіля, Германіі, Кітая, Польшчы, Індыі, Фінляндыі, Латвіі, Аўстрыі, Чэхіі, ЗША.

Акадэмія прымае на стажыроўкі замежных грамадзян, праводзіць на сваёй базе міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, тэлеканферэнцыі і іншыя мерапрыемствы з удзелам калег з Расіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Швецыі, Ізраіля, Кітая, В’етнама, Сербіі, ЗША і іншых краін.

Развіццё студэнцкай мабільнасці ажыццяўляецца ў асноўным за кошт арганізацыі вытворчых практык студэнтаў у Германіі, а таксама навучання студэнтаў і магістрантаў у замежных ВНУ-партнёрах у Польшчы, Латвіі, Літве, Італіі ў рамках праграмы Эрасмус + на працягу аднаго семестра.

Міжнародная дзейнасць акадэміі ўключае і рэалізацыю міжнародных праектаў, якія ажыццяўляюцца ў рамках розных праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама праграм мабільнасці. У цяперашні час рэалізуецца чатыры такіх праекты.





       


                 

Copyright © 2004-2020 УО «БГСХА»