20.02.2025
Чытаем Рыгора Барадуліна
24 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Iванавіча Барадуліна – выдатнага беларускага паэта, эсэіста і перакладчыка, народнага паэта Беларусі, асноўным напрамкам творчасці якога з'яўляецца стварэнне вобраза Маці, Радзімы, Айчыны. Бібліятэка імя Д.Р. Новікава прапануе пагрузіцца ў свет паэзіі Рыгора Барадуліна і паслухаць некалькі яго вершаў у відэароліку.
Бібліятэка ім. Д.Р. Новікава УА БДСГА.