Запрашаем да ўдзелу у зборніку творчых работ «Сэрцам адданыя роднай зямлі»
УВАГА!
ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ У ЗБОРНІКУ ТВОРЧЫХ РАБОТ «СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ»
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ «Сэрцам адданыя роднай зямлі…» сваіх карыстальнікаў і іншых прадстаўнікоў аграрнай галіны з розных сфер – навукі, адукацыі, вытворчасці.
Тэма першага выпуску зборніка прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Да публікацыі ў зборніку прымаюцца работы ўласнага сачынення, выкананыя ў розных літаратурных жанрах (апавяданні, навэлы, нарысы, эсэ, казкі, байкі, вершы, паэмы, оды, песні і інш.), а таксама лічбавыя копіі ўласных жывапісных і графічных работ, аўтарскія фатаграфіі.
Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым 2-х творчых работ.
Публікацыя ў зборніку творчых работ бясплатная.
У работах, якія падаюцца да апублікавання ў зборніку, прадугледжваецца творчае раскрыццё наступных тэматычных накірункаў:
- «У сівой даўніне, дзе губляецца летапіс часу…»(шматвяковае развіццё сельскай гаспадаркі на беларускіх землях і значныя падзеі аграрнай гісторыі);
- «Зямля мая, ты – кніга непрачытаная…»(прыродныя ўмовы Беларусі як крыніца сельскагаспадарчай дзейнасці);
- Роднае слова роднай зямлі(сельская гаспадарка ў беларускай мове, культуры, навуцы і мастацтве);
- Славутыя імёны Бацькаўшчыны(выбітныя асобы аграрнай галіны Беларусі);
- «Здабыткі гэта нашай працы…»(селянская праца і вядзенне работ на роднай зямлі);
- «Для радасці ўрачыстай на зямлі...»(побыт, традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, звязаныя з сельскагаспадарчай дзейнасцю).
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах 7-87-92, +№375 29 187 11 60 – Марыя Міхайлаўна.
Паважаныя аўтары, чакаем вашых работ да 23 верасня 2022 года.