29.06.2022
“Палячу ўслед за бусламi…” (памяці вучонага і паэта Аляксандра Клачкова)
Бібліятэка імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прапануе вашай увазе буклет, прысвечаны памяці вучонага і паэта Аляксандра Віктаравіча Клачкова, якому 30 чэрвеня споўнілася б 70 год. Гэты шматбакова адораны чалавек заўчасна пайшоў ад нас, але з намі засталася яго паэтычная спадчына. У бібліятэцы акадэміі ёсць усе яго паэтычныя зборнікі, звяртайцеся да яго мудрай, лірычна-філасофскай творчасці, якая напоўнена развагамі аб свеце і аб чалавеку ў ім.
Бібліятэка імя Д. Р. Новікава УА БДСГА