тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

17.12.2021

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»

9 снежня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння выдатнага літаратара, перакладчыка, далікатнага і пранізлівага лірыка, вялікага беларускага паэта-наватара Максіма Багдановіча.

Для нашай літаратуры Максім Багдановіч – асоба выключная і сапраўды фенаменальная. Дзякуючы свайму незвычайнаму паэтычнаму таленту ён даў новы напрамак для развіцця літаратуры, паказаў, як можна, а галоўнае, трэба ставіцца да роднай мовы, радзімы, нават жывучы далёка ад мілых сэрцу месцаў. Сёння яго багатая творчая спадчына даўно перакладзена на дзясяткі моў, вершы і паэмы праз многія гады гучаць усё таксама актуальна, знаёмыя кожнаму. Яны дапамагаюць зразумець душу беларусаў, раскрываюць прыгажосць роднага слова. Відавочна, у гэтым і крыецца сакрэт прыцягальнасці творчасці Максіма Багдановіча, нязгаснага, які выклікае цікавасць у розных пакаленняў.

Каб лепш пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага паэта, 15.12.2021 года ў палаце культуры БДСГА прайшла літаратурна-музычная вечарына “Зорка Венера ўзышла над зямлёю…”, прысвечаная дню нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.

Гардзеева Вікторыя, кіраўнік клуба творчай моладзі “Дэбют”
фота Аляксандра Гурікава

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович

Богданович