«Чытаем Багдановіча разам»
Максім Багдановіч як творца, мысліцель,
гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява,
якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу,
ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох.
А. Лойка
Максім Багдановіч – асоба, без якой немагчыма ўявіць беларускую культуру, чалавек, які сваім самаахвярным жыццём задаў нацыятворчы імпульс, адчувальны і сёння.
Ён – наш гонар і наша боль... Паэт, які шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей... Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме.
З мэтай прыцягнення да чытання твораў Максіма Багдановіча ў кастрычніку і лістападзе бібліятэкай ім. Д. Р. Новікава праводзілася акцыя “Чытаем Багдановіча разам”, якая была прысвечана знамянальнай даце – 130-годдзю з дня нараджэння паэта.
Акцыя была падрыхтавана (відэаздымка і мантаж) бібліятэкарам, кіраўніком клуба творчай моладзі “Дэбют” Вікторыяй Гардзеевай, Усё, што было патрэбна да ўдзела ў акцыі гэта прачытаць выразна любімы твор паэта, запісаць відэа і размясціць у сацыяльнай сетцы Instagram на сваёй старонцы з хэштэгам #чытаем_Багдановіча_разам, адзначыўшы нашу старонку, або даслаць на электронную пошту і ўбачыць сваё відэа на старонцы biblioteka_academy.
Відэа і вершы былі апублікаваны на нашай старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram: https://www.instagram.com/biblioteka_academy/. Нашы падпісчыкі таксама далучыліся да нас: здымалі сябе на відэа, размяшчалі вершы Багдановіча ў сябе на старонцы ў розных сацыяльных сетках.
Удзельнікі акцыі вельмі творча падыйшлі да ўдзелу ў ёй. Кожны ролік мае свае асаблівасці і непаўторныя рысы, але ўсе яны напоўнены душэўным цяплом і ўсе яны аб’яднаны творчасцю Максіма Багдановіча.
Бібліятэка акадэміі выказвае шчырую падзяку за ўдзел у акцыі ўсім яе удзельнікам. Спадзяёмся, што мы і надалей працягнем нашу агульную працу па папулярызацыі творчасці беларускіх класікаў.
Акцыя завяршылася, але паэзія Багдановіча назаўжды застаецца ў нашых сэрцах, і мы працягваем чытаць яго творы. Бо паэт жыве, пакуль яго вершы чытаюць.
Прапануем вашай увазе вершы Максіма Багдановіча ў выкананні студэнтаў клуба творчай моладзі "Дэбют".
Гардзеева Вікторыя, кіраўнік клуба творчай моладзі “Дэбют”.