«Дзень добры,мама!»
Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё.
Слова “мама” нельга аддзяліць ад такіх паняццяў, як свет, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць.
Менавіта матчына любоў была і застаецца надзейнай і магутнай сілай.
Хочацца пажадаць, каб кожная мама была шчаслівая ад таго, што яе любяць і паважаюць дзеці, каб у яе доме панавалі радасць і дабро, любоў і паразуменне, каб ён быў поўны шчасця і дабрабыту, цяпла, шчаслівых і радасных дзіцячых галасоў.
Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Любові вам, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!
Прапануем вам пазнаёміцца з буктрэйлерам па кнізе “Дзень добры, мама!”, дзе сабраны лепшыя пачуці i думы беларускіх паэтаў, звернутыя да мамы, матулі, маці.
Гардзеева Вікторыя, бібліятэкар II катэгорыі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА.