Вершы,як помнікі воінскай славы
Вайна пакінула свой жахлівы след у сэрцах людзей, нават тых, хто нарадзіўся праз шмат гадоў пасля яе. Дзякуючы расказам дзядоў і прадзедаў, у кожнай беларускай сям'і жыве ўспамін пра страшныя і горкія гады, якія давялося перажыць Радзіме.
Беларускія вершы пра вайну – гэта летапіс жалю, болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды жыве ў сэрцах людзей, нягледзячы на ўсё гора, якое выпадае на іх долю. Яны поўныя веры ў перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць беларускіх мужчын і жанчын, якія здолелі перажыць і перамагчы ў самым страшным, што можа здарыцца ў чалавечым жыцці.
Прапануем вашай увазе відэаролік « Вершы, як помнікі воінскай славы» у якім выкарастаны вершы беларускіх паэтаў аб Вялікай Айчынай вайне.
Гардзеева Вікторыя, бібліятэкар II катэгорыі аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА.