тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

12.10.2020

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліўшыца «Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса»

9 кастрычніка ў бібліятэцы ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася прэзентацыя чарговай кнігі вядомага гісторыка і краязнаўцы Уладзіміра Ліўшыца “Літаратурныя раскопкі акадэмічнага “Парнаса””. Кніга была прымеркавана да 180-годдзя акадэміі і была выдадзена за кошт сродкаў навучальнай установы. У 55 нарысах (трэба заўважыць, што 29 з іх не друкаваліся раней) чатырох раздзелаў кнігі аўтар змясціў матэрыялы аб тых пісьменніках і паэтах, хто ў акадэміі вучыўся, вучыўся і працаваў, працаваў. Чацвёрты раздзел кнігі “Пісьменнікі – госці акадэміі” расказвае аб тых беларускіх літаратарах, што наведвалі нашу ўстанову адукацыі ў розныя гады.

На прэзентацыю былі запрошаны ўсе, хто так ці іначай меў дачыненне да выхаду гэтай кнігі – рэдактар рукапісу, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін Таццяна Скікевіч, аўтары афармлення вокладкі Кацярына Міхальчанка і Алег Якімовіч, дырэктар раённага гістарычна-этнаграфічнага музея Святлана Макеева. Гасцямі прэзентацыі былі і героі розных раздзелаў кнігі, аб кім пісаў Уладзімір Маісеевіч у сваіх нарысах. Яны даўно і трывала сябруюць з пяром і вядомы ў Горках і акадэміі, як аўтары зборнікаў паэзіі, прозы, публіцыстыкі. Гэта Ларыса Грушына, Леанід Каліненка, Ганна Аронава, Андрэй Пугач, Святлана Бакчэева-Варухіна, Ганна Малько. Прысутнічалі на мерапрыемтсве і будучыя патэнцыяльныя чытачы новай кнігі – студэнты эканамічнага факультэта  акадэміі.

У сваіх выступленнях прысутныя адзначалі вялізную працу, якую зрабіў краязнаўца, яго нястомны пошук на працягу многіх год, чыталі свае творы. Ніна Глёкава, удзельніца клуба “Дэбют”, выканала  вершы аб радзіме Змітрака Марозава і Лідзіі Андрэевай.

 Сюрпрызам на мерапрыемстве прагучала відэапрывітанне з далёкага Ізраіля і ўдзячнасць ад самога аўтара кнігі ў адрас рэктарата акадэміі і ўсіх, дзякуючы каму кніга ўбачыла свет. У сваім звароце Уладзімір Маісеевіч адзначыў таксама, што матэрыялаў аб пісьменніках і паэтах, звязаных з акадэміяй настолькі багата, што будзе слушна абмеркаваць магчымасць стварэння ў акадэміі літаратурнага музея.

У завяршэнне літаратурнай сустрэчы загадчык бібліятэкі акадэміі Галіна Мядзведзева ўручыла гасцям прэзентуемую кнігу з нарысамі аб іх біяграфіях і творчасці.

Сапраўды, змест кнігі “Літаратурныя раскопкі акадэмічнага “Парнаса”” дае нам магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў тым, што літаратурныя традыцыі заўсёды існавалі ў акадэміі, жывуць і развіваюцца яны і сягодня. Літаратурная творчасць аўтараў, якія так ці іначай былі звязаны з акадэміяй, гэта яшчэ адзін штрых у шматгадовы партрэт нашай навучальнай установы разам з яе дасягненнямі ў аграрнай навуцы і вышэйшай адукацыі.

Студнёва Марыя, бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА.

Фота Аляксандра Гурыкава.

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга

Книга