тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

29.01.2026

Віртуальная выстава «Іван Шамякін: чалавек, драматург, майстар»

Шамякин  Шамякин

30 студзеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння Івана Шамякіна – беларускага пісьменніка, драматурга, Народнага пісьменніка Беларусі.

Нарадзіўся ў вёсцы Карма Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў працаваў тэхнікам-тэхнолагам цагельні ў Беластоку. Яшчэ у тэхнікуме ён пачаў пісаць вершы і наведваў паседжанні літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда».

Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, быў камандзірам гарматы і камсоргам. Пасля дэмабілізацыі ў 1945-м настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка, сумяшчаючы працу з вучобай у Гомельскім педінстытуце і грамадскай дзейнасцю.

Быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя», дэпутатам і Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР (1971–1985).

Менавіта на фронце адбыўся яго літаратурны дэбют — нарысы і вершы друкаваліся ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1944 годзе напісаў апавяданне «У снежнай пустыні». Першым буйным творам Івана Шамякіна была аповесць «Помста».

Аўтар раманаў «Глыбокая плынь», «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Петраград — Брэст», «Зеніт». Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна»; «Начныя зарніцы»; «Агонь і снег») аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце». Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах», «Дзве сілы», «Апавяданні», «Першае спатканне», «Матчыны рукі», а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву». У 1965-1966 гадах выйшаў Збор твораў у 5- ці тамах, у 1977-1979 гадах – у 6-ці тамах.

У кожным сваiм творы Iван Шамякiн узнімаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы, якія хвалююць сучаснае грамадства. Творчасць аўтара ахоплівае  ваенныя гады («Глыбокая плынь»), аднаўленне побыту ў пасляваенныя дзесяцiгоддзi («Сэрца на далонi»), творчую працу iнтэлiгентаў («Атланты i карыятыды»),  наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС («Злая зорка»)... Каханне, расстаннi, смерць блiзкiх... Кожны яго твор лёгкi па форме, але насычаны глыбокім псіхалагізмам і ўвагай да ўнутранага свету герояў.

Iван Шамякiн – аўтар п’ес, якія адрозніваюцца шырокім падзейна-тэматычным дыяпазонам – «Не верце цішыні», «Выгнанне блудніцы», «Дзеці аднаго дома», «Экзамен на восень», «Баталія на лузе», «І змоўклі птушкі», «Залаты медаль». Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце», кінасцэнарыяў «Крыніцы, «Хлеб пахне порахам», «Атланты і карыятыды». У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».

Пра Івана Шамякіна зняты дакументальныя фільмы «Пакуль ёсць сіла», «Імгненні жыцця». Паводле яго твораў знята мноства мастацкіх фільмаў. Раманы і аповесці пісьменніка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Шамякин