тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

библиотека бгсха
АДРЕС: г.Горки, Могилевской обл.,
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by






Библиотека им. Д.Р. Новикова

Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.

К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.

Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.


НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ

26.04.2024

Творчая сустрэча са Змітраком Марозавым

24 красавіка ў бібліятэцы імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, нашым земляком Змітраком Марозавым.

Змітрок Марозаў нарадзіўся ў вёсцы Язбы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Змітрок Марозаў – член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар 36 кніг вершаў і прозы для дарослых і дзяцей, у тым ліку першага ў еўрапейскай літаратуры вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» (1991). Ён аўтар слоў гімна БДСГА і заўсёды з вялікім задавальненнем прыязджае ў Горкі, дзе прайшлі яго дзіцячыя (в. Балбечына Горацкага раёна) і студэнцкія гады. За час літаратурнай дзейнасці Змітрок Марозаў быў удастоены прэмій Ленінскага камсамола, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён двойчы лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям’я – Яднанне – Айчына» і інш. Узнагароджаны медалём Максіма Багдановіча і інш.

На сустрэчу са Змітраком Марозавым прыйшлі ўдзельнікі народных літаратурных аб’яднанняў «Роднае слова» і «Парнас», супрацоўнікі акадэмічнай бібліятэкі імя Д. Р. Новікава і цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага, сябры аўтара, студэнты агратэхналагічнага факультэта.

Галоўнай дзеючай асобай на сустрэчы была паэзія Змітрака Марозава, якая нікога не пакінула раўнадушным. У выкананні аўтара гучалі і пранікнёныя вершы аб роднай Беларусі, і шчырыя філасофскія разважанні аб нашым часе, і лірычныя радкі пра жанчыну і каханне.

У сваім выступленні Дзмітрый Дзмітрыевіч успамінаў сваю вучобу ў акадэміі, сур’ёзныя заняткі спортам (лёгкая атлетыка), сваю працу аграномам у гаспадарках Магілёўшчыны, на розных пасадах у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрстве гандлю.

У выкананні ўдзельнікаў студэнцкага тэатра-студыі «Парадокс» Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці Русланы Дуброўскай і Веранікі Харковай прагучалі вершы «Мне Богам дадзена Радзіма…» і «Зіма. Мароз. Снягі. Завеі…».

Асаблівую эмацыянальнасць сустрэчы надалі выступленні тых людзей, з якімі Змітрок Марозаў сябраваў у гады вучобы, – Мікалая Пятровіча Рашэцкага і Міхаіла Мікалаевіча Старавойтава.

Да паэта звярнулася Наталля Ніканчук, таксама выпускніца акадэміі. Наталля Валянцінаўна прачытала вершы Змітрака Марозава, якія ёй асабліва спадабаліся, падкрэсліла значнасць яго паэзіі ў беларускай літаратуры.

Былы кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Андрэй Пугач падзяліўся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі, прачытаў вершы Змітрака Марозава і прысвечаныя госцю свае паэтычныя радкі.

На мерапрыемстве прагучалі песні на словы Змітрака Марозава «Сіні-сіні сон асін…» (музыка Алега Чыркуна) і «Акадэмія – песня матчына…» (гімн акадэміі) на музыку Генадзя Багамолава.

Завяршыла паэтычнае свята арганізатар мерапрыемства, загадчык бібліятэкі імя Д. Р. Новікава Святлана Ісаева, якая падзякавала паэту за яго творчасць і выказала надзею на новыя творчыя сустрэчы.

На памяць аб гэтай цёплай сустрэчы Змітрок Марозаў падараваў чытачам цэнтральнай і акадэмічнай бібліятэк і прыхільнікам яго творчасці кнігу «Радзіма, радзіна, рабіна мая» (эсэ) – шчымлівы аповед паэта пра свой радавод, пра сваіх блізкіх і родных, якія ішлі і ідуць поруч з ім з самае калыскі і дзякуючы якім ён сфарміраваўся як асоба і грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны.

Кніга стане каштоўным набыткам для бібліятэк і ўсіх, хто цікавіцца творчасцю таленавітага майстра беларускага слова.

Л.В. Панус, бібліятэкар 1-й катэгорыі бібліятэкі імя Д. Р. Новікава
УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».
Н.У. Сафронава, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага.

Фото Александра ГУРИКОВА.

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча