ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Кнігі пра Максіма Гарэцкага (віртуальная выстава да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка)
Спадчына Максіма Гарэцкага трывала займае пачэснае месца ў залатым фондзе беларускай класічнай літаратуры. І не толькі як дасканалы ўзор прыгожага пісьменства, скарб філасофскай думкі, што існуе па-за прасторай і часам. Напісаныя амаль стагоддзе таму кнігі Максіма Гарэцкага актуальныя і сёння. Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці. Ён унёс каштоўны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларускага народа.
Аднак творчасць Максіма Гарэцкага, яго заслугі ў галіне развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры і культуры наогул па розных прычынах доўгі час не атрымлівалі належнай, сапраўды глыбокай і ўсебаковай ацэнкі. Толькі ў канцы 60-ых гадоў з’явілася першая больш-менш значная спроба пазнаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, вызначыць асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай манеры. Гэта было зроблена Дзмітрыем Бугаёвым у манаграфічным нарысе “Максім Гарэцкі” (1968).
Для вяртання пісьменніка на яго належнае месца ў беларускай літаратуры шмат зрабіў Алесь Адамовіч. У 1980 годзе выйшла з друку яго кніга “Браму скарбаў свах адчыняю”, прысвечаная даследаванню жыццёвага і творчага шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, аналізу яго твораў.
Вялікую ролю ў вывучэнні розных аспектаў спадчыны Максіма Гарэцкага адыгралі Гарэцкія чытанні, гісторыя якіх пачалася на горацкай зямлі. Менавіта тут былі арганізаваны і праведзены першыя Гарэцкія чытанні (1992 г.) і юбілейныя, да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага ў 1993 годзе. Яны далі штуршок для аб’яднання навукоўцаў і прыхільнікаў пісьменніка для творчага вывучэння ўсіх бакоў яго шматграннага таленту.
Калі мы ўспамінаем даследчыкаў жыццёвага шляху Максіма Гарэцкага, нельга не успомніць Уладзіміра Маісеевіча Ліўшыца, краязнаўцу, пісьменніка, які і быў ініцыятарам правядзення Гарэцкіх чытанняў у Горках. Шмат гадоў ён займаўся вывучэннем біяграфіі пісьменніка, вынікам гэтых даследванняў стала яго кніга “Сцежкамі Максіма Гарэцкага” (УА БДСГА, 2018), якая выйшла да 125-годдзя нашага таленавітага земляка.
Віртаульная выстава кніг “Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага” з фондаў дзвюх бібліятэк (імя Д. Р. Новікава УА БДСГА і Цэнтральнай бібліятэкі імя М. І. Гарэцкага Дзяржаўнай установы культуры “Горацкая раённая бібліятэчная сетка”) падрабязней пазнаёміць вас з тымі выданнямі, што прысвечаны творчасці Максіма Гарэцкага і яго трагічнаму жыццёваму шляху. Чытайце творы пісьменніка, чытайце кнігі аб ім – яны чакаюць вас у бібліятэках нашага горада!
Марыя Студнёва,
галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай
работы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА