ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Да юбiлею Максіма Гарэцкага
18 лютага споўніцца 130 год з дня нараджэння Максіма Гарэцкага – класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытыка, літаратуразнаўца, лексікографа, пісьменніка арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомага прадстаўніка беларускай думкі, грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння і нашага зямляка.
Нарадзіўся ён у суседнім, Мсціслаўскім раёне ў вёсцы Малая Багацькаўка і лёс яго быў вельмі цесна звязаны с Горкамі, акадэміяй. З 1909 па 1913 год Максім Гарэцкі вучыўся ў Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, а у 1926–1928 гадах працаваў у Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі спачатку дацэнтам, а потым загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі.
18 ліпеня 1930 года яго арыштавалі па абвінавачванню за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі.” Вінаватым ён сябе не прызнаў, тым не менш быў асуджаны да пяцігадовай высылкі ў Вятку. Пасля яе адбыцця М. Гарэцкі у Смаленску атрымаў накіраванне на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў пасёлак Пясочня. У 1937 годзе М. Гарэцкі па даносе быў арыштаваны другі раз. 6 лютага 1938 года ён быў прыгавораны да расстрэлу, які быў прыведзены ў выкананне 10 лютага 1938 года ў горадзе Вязьма. 21 студзеня 1959 года прэзідыумам Калужскага абласнога суда М. І. Гарэцкі быў поўнасцю рэабілітаваны.
Трагічная смерць абарвала жыццё выдатнага пісьменніка, творчасць якога ўяўляе адну з найбольш змястоўных старонак беларускай літаратуры і ўвогуле нацыянальнай культуры.
У Горках і акадэміі ўшанавана памяць аб Максіме Гарэцкім. 18 лютага 1993 года, у час святкавання 100-годдзя з дня яго нараджэння, на чацвёртым корпусе акадэміі была адкрыта мемарыяльная дошка пісьменніку, у гэтым жа корпусе з 1992 года дзейнічае музей-кабінет М. Гарэцкага. Яго імя прысвоена раённай бібліятэцы і адной з вуліц Горак.
Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага супрацоўнікі бібліятэкі імя Д. Р. Новікава сельскагаспадарчай акадэміі і Цэнтральнай бібліятэкі імя М. І. Гарэцкага падрыхтавалі віртуальную выставу выданняў твораў пісьменніка “Скарбы Максіма Гарэцкага”, якія захоўваюцца ў фондах адной і другой бібліятэк, якую і прапануем вашай увазе. Прыемнага знаёмства!
Віртуальная выстава “Скарбы Максіма Гарэцкага”
Марыя Студнёва, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА