
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Маладыя галасы «Парнаса»
4 лістапада ў малой зале Палаца культуры акадэміі гучалі маладыя галасы літаратурнага «Парнаса» нашай установы адукацыі. Гэтым днём тут адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Маладыя галасы «Парнаса», які быў падрыхтаваны ў межах працы народнага літаратурнага аматарскага аб'яднання «Парнас».
Літаратурная імпрэза пачалася выступленнем прарэктара па выхаваўчай рабоце Максіма Валянцінавіча Патапенкі. У сваім слове ён падкрэсліў важнасць такой падзеі, як выхад кнігі, адзначыў, што гэта з’яўляецца моцным стымулам для тых студэнтаў, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці і ўпэўніў прысутных у тым, што рэктарат і надалей будзе ўважліва ставіцца да адоранай моладзі і пачынаючыя аўтары заўсёды могуць разлічваць на падтрымку ў здзяйсненні самых розных літаратурных праектаў.
Як узнікла ідэя такога выдання, якія творы трапілі ў кнігу прысутныя даведаліся з выступлення адказнага за выпуск і складальніка зборніка Андрэя Міхайлавіча Пугача. Ён зазірнуў у гісторыю літаратурных традыцый акадэміі, сказаў, што выданне кніг членаў «Парнаса» (і калектыўных, і асобных аўтараў), з’яўляецца адным з важнейшых накірункаў працы літаратурнага аб’яднання. Андрэй Міхайлавіч шчыра падзякаваў маладых творцаў і ўсіх, ад каго залежыў выхад кнігі ў свет.
Шмат якія аўтары ўжо скончылі акадэмію, пайшлі ў вялікае жыццё, але ў многіх з іх назаўсёды застанецца неабходнасць выказваць свае думкі і пачуцці праз паэтычны і празаічны радок. Менавіта гэта падкрэсліла ў сваім выступленні кіраўнік літаратурнага клуба «Роднік» Людміла Мікалаеўна Дзеружкова, якая дапамагла многім удзельнікам свайго творчага аб’яднання знайсці свой стыль і творчы почырк.
Вядома ж, на сустрэчы адбылося знаёмства са зместам прэзентуемай кнігі. Гучалі вершы, урыўкі з прозы ў выкананні аўтараў і ўдзельнікаў народнага тэатра-студыі «Парадокс» (кіраўнік Валянціна Уладзіміраўна Маркевіч) і клуба творчай моладзі «Дэбют» (кіраўнік Вікторыя Сяргееўна Гардзеева).
Літаратурныя творы ўдала дапаўняліся адмысловым відэарадам (загадчык аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава Людміла Аляксандраўна Шаршнёва) і музычнымі нумарамі ў выкананні ўдзельнікаў народнай вакальнай эстраднай студыі «Золак» (кіраўнік Святлана Юльеўна Патупчык), народнага духавога аркестра (кіраўнік Малочка Васіль Рыгоравіч) і Андрэя Міхайлавіча Пугача.
Удзельнікі сустрэчы змаглі адчуць, што маладыя галасы, якія гучаць са старонак кнігі, вельмі розныя – удумлівыя, разважлівыя, лірычныя, занепакоеныя. І ўсе разам яны склаліся ў цікавую і разнастайную мелодыю, якая яшчэ раз сведчыць аб тым, што ў акадэміі, як і заўсёды, вучыцца і працуе адораная моладзь, у тым ліку і ў літаратурнай творчасці.
Прэзентацыя завяршылася выступленнем кіраўніка народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Святланы Ільінічны Ластачкінай, якая ўручыла аўтарам зборнікі і пажадала ім новых поспехаў і натхнення.
Літаратурна-музычнае свята, як і заўсёды, стала вынікам зладжанай і творчай працы Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці, аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава і народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас».
Студнёва Марыя, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава УА БДСГА
Фото Александра Гурикова