
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліўшыца «Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса»
9 кастрычніка ў бібліятэцы ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася прэзентацыя чарговай кнігі вядомага гісторыка і краязнаўцы Уладзіміра Ліўшыца “Літаратурныя раскопкі акадэмічнага “Парнаса””. Кніга была прымеркавана да 180-годдзя акадэміі і была выдадзена за кошт сродкаў навучальнай установы. У 55 нарысах (трэба заўважыць, што 29 з іх не друкаваліся раней) чатырох раздзелаў кнігі аўтар змясціў матэрыялы аб тых пісьменніках і паэтах, хто ў акадэміі вучыўся, вучыўся і працаваў, працаваў. Чацвёрты раздзел кнігі “Пісьменнікі – госці акадэміі” расказвае аб тых беларускіх літаратарах, што наведвалі нашу ўстанову адукацыі ў розныя гады.
На прэзентацыю былі запрошаны ўсе, хто так ці іначай меў дачыненне да выхаду гэтай кнігі – рэдактар рукапісу, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін Таццяна Скікевіч, аўтары афармлення вокладкі Кацярына Міхальчанка і Алег Якімовіч, дырэктар раённага гістарычна-этнаграфічнага музея Святлана Макеева. Гасцямі прэзентацыі былі і героі розных раздзелаў кнігі, аб кім пісаў Уладзімір Маісеевіч у сваіх нарысах. Яны даўно і трывала сябруюць з пяром і вядомы ў Горках і акадэміі, як аўтары зборнікаў паэзіі, прозы, публіцыстыкі. Гэта Ларыса Грушына, Леанід Каліненка, Ганна Аронава, Андрэй Пугач, Святлана Бакчэева-Варухіна, Ганна Малько. Прысутнічалі на мерапрыемтсве і будучыя патэнцыяльныя чытачы новай кнігі – студэнты эканамічнага факультэта акадэміі.
У сваіх выступленнях прысутныя адзначалі вялізную працу, якую зрабіў краязнаўца, яго нястомны пошук на працягу многіх год, чыталі свае творы. Ніна Глёкава, удзельніца клуба “Дэбют”, выканала вершы аб радзіме Змітрака Марозава і Лідзіі Андрэевай.
Сюрпрызам на мерапрыемстве прагучала відэапрывітанне з далёкага Ізраіля і ўдзячнасць ад самога аўтара кнігі ў адрас рэктарата акадэміі і ўсіх, дзякуючы каму кніга ўбачыла свет. У сваім звароце Уладзімір Маісеевіч адзначыў таксама, што матэрыялаў аб пісьменніках і паэтах, звязаных з акадэміяй настолькі багата, што будзе слушна абмеркаваць магчымасць стварэння ў акадэміі літаратурнага музея.
У завяршэнне літаратурнай сустрэчы загадчык бібліятэкі акадэміі Галіна Мядзведзева ўручыла гасцям прэзентуемую кнігу з нарысамі аб іх біяграфіях і творчасці.
Сапраўды, змест кнігі “Літаратурныя раскопкі акадэмічнага “Парнаса”” дае нам магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў тым, што літаратурныя традыцыі заўсёды існавалі ў акадэміі, жывуць і развіваюцца яны і сягодня. Літаратурная творчасць аўтараў, якія так ці іначай былі звязаны з акадэміяй, гэта яшчэ адзін штрых у шматгадовы партрэт нашай навучальнай установы разам з яе дасягненнямі ў аграрнай навуцы і вышэйшай адукацыі.
Студнёва Марыя, бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА.
Фота Аляксандра Гурыкава.