тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

библиотека бгсха
АДРЕС: г.Горки, Могилевской обл.,
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by






Библиотека им. Д.Р. Новикова

Библиотека им. Д.Р. Новикова – это свыше 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 10 тысяч пользователей; совершает за год свыше 600 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 10 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.

К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.

Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.


НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ

28.10.2019

Творчая сустрэча са Змітраком Марозавым

24 кастрычніка ў бібліятэцы акадэміі ім. Д. Р. Новікава адбылася творчая сустрэча з таленавітым беларускім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Змітраком Марозавым. За сваю творчую літаратурную дзейнасць Змітрок Марозаў быў удастоены прэмій Ленінскага камсамола, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, двойчы лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурса “Сям’я – Яднанне – Айчына”. Ў еўрапейскай літаратуры ён першы аўтар вянка вянкоў санетаў, з’яўляецца аўтарам слоў гімна акадэміі. У 1975 годзе ён скончыў агранамічны факультэт і заўсёды з задавальненнем прыязджае ў Горкі, дзе прайшлі яго студэнцкія гады.

У сваім выступленні Дзмітрый Дзмітрыевіч і успамінаў сваю вучобу ў акадэміі, сур’ёзныя заняткі спортам (лёгкая атлетыка), успамінаў сваю працу аграномам у гаспадарках Быхаўскага і Бялыніцкага раёнаў.

Цёплым словам паэта віталі прарэктар па выхаваўчай рабоце Максім Валянцінавіч Патапенка, які таксама заканчваў агрнамічны факультэт, намеснік дэкана агранамічнага факультэта па выхаваўчай рабоце Марына Мікалаеўна Аўраменка.

Максім Валянцінавіч уручыў госцю Ганаровую грамату, якая набыла ўжо і гістрычную каштоўнасць, бо была падрыхтавана паэту яшчэ ў 1913 годзе, з нагоды 60-годдзя народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас” і падзякаваў за словы гімна, з якімі мы пачынаем у акадэміі кожны новы працоўны дзень.

Асаблівую эмацыянальнасць сустрэчы надалі выступленні тых людзей, з якімі Змітрок Марозаў сябраваў у гады вучобы – Рашэцкі Мікалай Пятровіч, Старавойтаў Міхаіл Мікалаевіч; і тых, хто дапамагаў яму ладзіць сустрэчы з моладдзю ў мінулыя яго прыезды.

Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар кафедры свінаводства і дробнай жывёлагадоўлі Аляксандр Уладзіміравіч Салянік падрыхтаваў сапраўдную оду ў гонар акадэмічнай бібліятэкі (за што мы яму вельмі удзячныя!) і падзякаваў за магчымасць сустрэцца са сваім даўнім і добрым знаёмым.

Ад імя горацкіх прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі да паэта звярнулася Наталля Валянцінаўна Ніканчук, таксама выпускніца акадэміі, яна закончыла эканамічны факультэт. Наталля Валянцінаўна прачытала вершы Змітрака Марозава, якія ёй набольш спадабаліся, і прысвяціла госцю свае паэтычныя радкі.

Са словамі ўдзячнасці і павагі да Дзмітрыя Дзмітрыевіча звярнуўся кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас” Андрэй Міхайлавіч Пугач, які сказаў аб тым, што ніводзін калектыўны зборнік “Акадэмічны вянок” не абыходзіцца без вершаў нашага выпускніка і атрымаў абяцанне ад Марозава і надалей прысылапь нам свае новыя творы.

Але ж, напэўна, галоўнай дзеючай асобай на сустрэчы была ўсе ж паэзія Змітрака Марозава – і філасофскі роздум над нашым часам, і пранікнёныя радкі аб нашай Беларусі, і шчырыя лірычныя вершы, і кранальныя радкі, прысвечаныя маці. Яна нікога не пакінула раўнадушнымі, і трэба спадзявацца, што студэнты агранамічнага факультэта, пачуўшы іх на сустрэчы, возьмуць тыя паэтычныя зборнікі Змітрака Марозава, якія ўжо былі ў бібліятэцы, і якія ён падараваў на сустрэчы, каб яшчэ раз дакрануцца да сапраўднай паэзіі.

А завяршыла гэтае паэтычнае свята ініцыятар і арганізатар мерапрыемства, загадчыца акадэмічнай бібліятэкі Галіна Яўгенаўна Мядзведзева, якая падзякавала паэта за яго прыезд, за творчасць і увагу да акадэміі і выказала надзею на новыя паэтычныя сустрэчы.

Марыя Студнёва, галоўны бібліятэкар
аддзела гуманітарна-асветніцкай работы
бібліятэкі імя Д. Р. Новікава УА “БДСГА”