
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
«Мова» на кніжнай паліцы
Не здзіўляйцеся: “Мова” – чарговы раман Віктара Марціновіча, які ў 2019 годзе быў выдадзены дадатковым накладам і так жа імгненна знік з кніжных магазінаў як і папярэднія два. І, напэўна, адзіная магчымасць пазнаёміцца з гэтым творам у Горках – гэта ўзяць яго пачытаць у бібліятэцы імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. (Вядома, электронны вырыянт можна знайсці ў сеціве).
Жанр рамана можна вызначыць як фантастычны баявік, галоўным героем якога з’яўляецца беларуская мова.
Дзеянне адбываецца ў фантастычнай будучыні – Кітай і Расія аддзяліліся сцяной ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Гэты твор вельмі супярэчлівы, трохі скандальны, ён вызваў самыя розныя водгукі – ад захапляльных да рэзка адмоўных. Чытайце “Мову” і стаўце кнізе сваю адзнаку.
Коратка аб аўтары. Віктар Марціновіч (нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах) – беларускі журналіст, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. У 2002–2015 гадах намеснік рэдактара “Белгазеты”, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту. Абараніў доктарскую дысертацыю “Віцебскі авангард (1918–1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка” ў Віленскай акадэміі мастацтваў.
З’яўляецца аўтарам наступных кніг: “Параноя” (2009), “Табу” (2010), “Сцюдзёны вырай” (2011), “Сфагнум” (2013), “Мова” (2014), “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску” (2015), “Возера радасці” (2016), “Ноч” (2018).
Бібліятэка імя Д. Р. Новікава УА БДСГА