
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Прэзентацыя кнігі “Формулы жыцця” Аляксандра Клачкова
21 кастрычніка ў малой чытальнай зале бібліятэкі акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі “Формулы жыцця” вядомага ў Беларусі вучонага, педагога, паэта Аляксандра Клачкова.
У чэрвені бягучга года прафесар кафедры сельскагаспадарчых машын, доктар тэхнічных навук адзначыў свой 65-гадовы юбілей.
Аляксандр Віктаравіч выпускнік мехфака Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У роднай навучальнай установе ён працуе і сёння. Прайшоў усё ступені выкладчыцкай працы ад асістэнта да прафесара кафедры. Працаваў прарэктарам акадэміі па навуцы, загадчыкам кафедры. Ён падрыхтаваў 6 кандыдатаў навук. Ім выдадзена 570 навуковых і вучэбна-метадычных работ, аўтар 59 вынаходніцтваў.
Не менш значным накірунакам яго дзейнасці з’яўляецца літаратурная творчасць. З-пад яго пяра выйшла 11 паэтычных зборнікаў. Выхад у свет кнігі “Формулы жыцця” стаў добрай справаздачай аўтара да юбілею.
Кожная кніга вершаў у Аляксандра Віктаравіча мае свае адметныя рысы, галоўную тэму, але ўсе іх аб’ядноўвае лірычны і філасофскі пачатак яго паэзіі. У сваіх вершах аўтар імкнецца асэнсаваць розныя філасофскія катэгорыі і ахапіць паэтычным позіркам самыя разнастайныя эмоцыі чалавека. У новым зборніку аўтар працягвае асэнсоўваць жыццё, паказвае яго прыгажосць і непаўторнасць.
На прэзентацыю былі запрошаны студэнты, выкладчыкі акадэміі, члены народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас”, аматары паэзіі А. Клачкова.
Пазнаёміца са зместам кнігі прысутным дапамаглі М.М.Студнёва, галоўны бібліятэкар бібліятэкі акадэміі і удзельнікі клуба творчай моладзі “Дэбют”, якія выканалі вершы з новай кнігі аўтара. Прагучалі і дзве песні, напісаныя на словы Аляксандра Віктаравіча – “Жыві, акадэмія!” і “Буслы Беларусі”.
На прэзентацыі прагучала шмат цікавых выступленняў. Адзначым некаторыя з іх. Свае ўражанні ад кнігі выказалі рэдактары зборніка – В.П. Зеньковіч, Л.М. Дзеружкова, калегі па пяру – С.І. Варухіна. А.С. Сенцюроў. З выхадам новай кніжкі паэзіі паэта павіншавалі намеснік загадчыка бібліятэкі акадэміі Г.Я. Мядзведзева, начальнік упраўлення па выхаваўчай рабоце І.М. Рындзіна.
Можна з упэўненасцю сказаць, што на акадэмічным “Парнасе” з’явілася яшчэ адна кніга паэзіі высокага гатунка, якая, несумненна, зацікавіць аматараў паэзіі.
А.М.Пугач. кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас”
Фотаздымкі Аляксандра Гурыкава