
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8,5 тысяч пользователей; совершает за год свыше 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 4 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 6 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Адкрыццё праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”
15 верасня, у Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы імя Д.Р.Новікава УА БГСГА адбылося урачыстае адкрыццё сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”, які падрыхтаваны агульнымі намаганнямі цэнтральнай бібліятэкі імя М.І. Гарэцкага і бібліятэкай акадэміі і прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Кіраўнікі вышэйназваных бібліятэчных устаноў Ірына Анатольеўна Пачэкіна, Ларыса Іванаўна Кухарава павіншавалі прысутных са святам бібліятэк, адзначылі, што менавіта маштабнасць той даты, якой прысвечаны праект і падказаў ідэю аб’яднаць лепшыя кнігі беларускіх выдавецтваў з фондаў дзвюх бібліятэк на адной выставе “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, каб найбольш поўна і грунтоўна адлюстраваць тое кніжнае багацце, якое захоўваецца ў фондах бібліятэк нашага горада і больш наглядна прасачыць шлях станаўлення беларускай кнігі.
На адкрыцці праекта прысутнічала і Наталля Міхайлаўна Ермалаева, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама, якая адзначыла тую высокую ролю бібліятэк па прапагандзе літаратурнай спадчыны, гістарычных ведаў, у тым ліку і сярод студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Наталля Міхайлаўна зачытала віншавальны адрас у сувязі з Днём бібліятэк, пажадала поспехаў і плёну ў руплівай і настойлівай працы бібліятэчных устаноў.
Цёплым словам павіншаваў бібліятэкі і дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Аляксандр Сяргеевіч Чачоткін, які да сваіх пажаданняў дадаў і карціну з беларускімі краявідамі, якая будзе упрыгожваць інтэр’ер акадэмічнай бібліятэкі.
Напрыканцы сустрэчы важнасць праекта адзначыла і загадчык кафедры рускай і беларускай моў Таццяна Іванаўна Скікевіч, падкрэсліўшы, што такая багатая кніжная выстава дасць магчымасць для правядзення шматлікіх асветніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку і з удзелам выкладчыкаў кафедры рускай і беларускай моў.
Паэтычная ілюстрацыя адкрыцця праекта праходзіла з дапамогай удзельнікаў акадэмічнага клуба творчай моладзі “Дэбют” – Гарохавік Алёны, Кучынскага Алега, Міхайлоўскага Яўгенія (эканамічны факультэт), Максіменка Рамана (факультэт аквакультуры і біятэхнаогій), Маісеева Аляксандра (аграэкалагічны факультэт), Нарон Веранікі (факультэт бізнэса і права).
“Лепшых кніг адкрыты вам старонкі” у бібліятэцы акадэміі (другі паверх, з 8.00 да 17.00). Чакаем!
Студнёва Марыя, галоўны бібліятэкар бібліятэкі імя Дз.Р. Новікава УА БДСГА