тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

библиотека бгсха
АДРЕС: г.Горки, Могилевской обл.,
ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by






Библиотека им. Д.Р. Новикова

Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8 тысяч пользователей; совершает за год около 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.

К услугам пользователей предоставлены 2 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 9 научными и учебными организациями Беларуси и России.

Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.


НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ

04.03.2026

Яркасць таленту Кандрата Крапівы

К.Крапіва       Поздравление

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) — драматург, байкапісец, паэт, мовазнаўца, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння народнага вучылішча была вучоба ў гарадскім чатырохкласным вучылішчы спачатку ў Стоўбцах, затым у мястэчку Койданава (цяпер Дзяржынск). У 1913 годзе экстэрнам здаў экзамены на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 года распачаў настаўніцкую працу, але праз год быў мабілізаваны ў армію. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце.

Пасля дэмабілізацыі ў пачатку 1918 года будучы пісьменнік настаўнічаў у школах Уздзеншчыны, аднак праз два гады быў зноў прызваны ў войска (1920–1923). Знакавым стаў 1925 год, калі пасля пераезду ў Мінск ён актыўна ўключыўся ў работу літаратурных суполак «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 годзе атрымаў вышэйшую лінгвістычную адукацыю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны яго зброяй стала слова: ён працаваў у франтавых газетах і рэдагаваў славутае сатырычнае выданне «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасляваенная кар’ера адзначана кіраўніцтвам часопісам «Вожык» і Інстытутам мовазнаўства. Глыбокі аўтарытэт дазволіў яму ў 1946 годзе прадстаўляць Беларусь на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, а з 1956 па 1982 гады займаць пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР.

Свой творчы шлях Кандрат Крапіва пачаў як паэт-сатырык. Яго першы твор — вершаваны фельетон «Жили-были» на рускай мове — быў надрукаваны ў 1922 годзе ў газеце «Красноармейская правда». Аднак пісьменнік абраў для сябе творчасць на роднай мове. Беларускамоўны дэбют, сатырычны верш «Сваты», з’явіўся на старонках газеты «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года. Неўзабаве пасля гэтага выйшлі ў свет яго першыя зборнікі сатыры і гумару: «Асцё», «Крапіва», «Байкі», «Калючы строй» і іншыя.

Творчасць Кандрата Крапівы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў стала вяршыняй беларускай сатырычнай думкі. Менавіта ў гэты час набывае славу непераўзыдзенага байкапісца. Яго творы «Дзед і баба», «Дыпламаваны баран», «Ганарысты парсюк» даўно сталі класікай, дзякуючы глыбокай сувязі з народнай мудрасцю і фальклорам.

Не менш ярка талент народнага пісьменніка выявіўся ў прозе. Зборнікі «Людзі-суседзі», «Жывыя праявы» і сацыяльна-бытавы раман «Мядзведзічы» паказалі аўтара як майстра псіхалагічнага малюнка. Аднак сапраўдным трыумфам стала драматургія пісьменніка. Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» увайшла ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры, а яе героі-антыподы — паклёпнікі і кар’ерысты — і сёння застаюцца пазнавальнымі тыпажамі, пакаранымі агнём аўтарскай сатыры.

Драма «Партызаны» прысвечана барацьбе беларускага народа супраць польскіх акупантаў. Гэты твор хутка заваяваў прызванне. Ужо ў 1937 годзе пастаўлены спачатку на сцэне Барысаўскага, а потым Мазырскага калгасна-саўгасных тэатраў.

У пасляваенны час напісаны п’есы «З народам», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы», фантастычная камедыя «Брама неўміручасці» і інш.

Яго драматургія адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва. П’есы з вялікім поспехам ставіліся на тэатральных сцэнах па ўсёй краіне і за яе межамі.

Паводле п’ес аўтара пастаўлены аднаіменныя кінафільмы «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім».

Бібліятэка ім. Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

К.Крапіва

К.Крапіва