ул. Парковая, 1
т.: 7-87-71 (зав. библиотекой)
7-87-92 (общий)
e-mail: librarybaa@baa.by
Библиотека им. Д.Р. Новикова
Библиотека им. Д.Р. Новикова – это около 1,2 млн. экземпляров отечественной и зарубежной литературы по сельскому хозяйству и смежным наукам. Обслуживает более 8 тысяч пользователей; совершает за год около 400 тыс. книговыдач и обращений к электронным информационным ресурсам. Ежегодно библиотека приобретает около 5 тыс. экземпляров новых изданий, более 30 периодических изданий.
К услугам пользователей предоставлены 2 абонемента, 2 читальных зала, беспроводной интернет. Ведется книгообмен с 9 научными и учебными организациями Беларуси и России.
Фонд редкой ценной книги включает издания с 1772 года по настоящее время и составляет свыше 21 тыс. экземпляр. В фонде выделены коллекции: библиотека Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Дмитрия Николаевича Прянишникова; издания Александра Васильевича Советова; издания Ивана Александровича Стебута; рукописи и книги Михаила Васильевича Рытова; библиотека Константина Михайловича Солнцева; книги, возвращенные из Германии; миниатюрные и малоформатные издания; репринтные и факсимильные издания; «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона» в 82 томах; выдающиеся ученые академии; издания с автографами в дар библиотеке.
НОВОСТИ БИБЛИОТЕКИ
Віртуальная выстава «Іван Шамякін: чалавек, драматург, майстар»
30 студзеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння Івана Шамякіна – беларускага пісьменніка, драматурга, Народнага пісьменніка Беларусі.
Нарадзіўся ў вёсцы Карма Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў працаваў тэхнікам-тэхнолагам цагельні ў Беластоку. Яшчэ у тэхнікуме ён пачаў пісаць вершы і наведваў паседжанні літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда».
Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, быў камандзірам гарматы і камсоргам. Пасля дэмабілізацыі ў 1945-м настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка, сумяшчаючы працу з вучобай у Гомельскім педінстытуце і грамадскай дзейнасцю.
Быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя», дэпутатам і Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР (1971–1985).
Менавіта на фронце адбыўся яго літаратурны дэбют — нарысы і вершы друкаваліся ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1944 годзе напісаў апавяданне «У снежнай пустыні». Першым буйным творам Івана Шамякіна была аповесць «Помста».
Аўтар раманаў «Глыбокая плынь», «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Петраград — Брэст», «Зеніт». Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна»; «Начныя зарніцы»; «Агонь і снег») аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце». Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах», «Дзве сілы», «Апавяданні», «Першае спатканне», «Матчыны рукі», а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву». У 1965-1966 гадах выйшаў Збор твораў у 5- ці тамах, у 1977-1979 гадах – у 6-ці тамах.
У кожным сваiм творы Iван Шамякiн узнімаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы, якія хвалююць сучаснае грамадства. Творчасць аўтара ахоплівае ваенныя гады («Глыбокая плынь»), аднаўленне побыту ў пасляваенныя дзесяцiгоддзi («Сэрца на далонi»), творчую працу iнтэлiгентаў («Атланты i карыятыды»), наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС («Злая зорка»)... Каханне, расстаннi, смерць блiзкiх... Кожны яго твор лёгкi па форме, але насычаны глыбокім псіхалагізмам і ўвагай да ўнутранага свету герояў.
Iван Шамякiн – аўтар п’ес, якія адрозніваюцца шырокім падзейна-тэматычным дыяпазонам – «Не верце цішыні», «Выгнанне блудніцы», «Дзеці аднаго дома», «Экзамен на восень», «Баталія на лузе», «І змоўклі птушкі», «Залаты медаль». Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце», кінасцэнарыяў «Крыніцы, «Хлеб пахне порахам», «Атланты і карыятыды». У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».
Пра Івана Шамякіна зняты дакументальныя фільмы «Пакуль ёсць сіла», «Імгненні жыцця». Паводле яго твораў знята мноства мастацкіх фільмаў. Раманы і аповесці пісьменніка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі










