тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

05.09.2022

Запрашаем да ўдзелу у зборніку творчых работ «Сэрцам адданыя роднай зямлі»

Сборник

УВАГА!
ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ У ЗБОРНІКУ ТВОРЧЫХ РАБОТ «СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ»

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ «Сэрцам адданыя роднай зямлі…» сваіх карыстальнікаў і іншых прадстаўнікоў аграрнай галіны з розных сфер – навукі, адукацыі, вытворчасці. 

Тэма першага выпуску зборніка прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Да публікацыі ў зборніку прымаюцца работы ўласнага сачынення, выкананыя ў розных літаратурных жанрах (апавяданні, навэлы, нарысы, эсэ, казкі, байкі, вершы, паэмы, оды, песні і інш.), а таксама лічбавыя копіі ўласных жывапісных і графічных работ, аўтарскія фатаграфіі.

Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым 2-х творчых работ. 

Публікацыя ў зборніку творчых работ бясплатная

У работах, якія падаюцца да апублікавання ў зборніку, прадугледжваецца творчае раскрыццё наступных тэматычных накірункаў:

  • «У сівой даўніне, дзе губляецца летапіс часу…»(шматвяковае развіццё сельскай гаспадаркі на беларускіх землях і значныя падзеі аграрнай гісторыі);
  • «Зямля мая, ты – кніга непрачытаная…»(прыродныя ўмовы Беларусі як крыніца сельскагаспадарчай дзейнасці);
  • Роднае слова роднай зямлі(сельская гаспадарка ў беларускай мове, культуры, навуцы і мастацтве);
  • Славутыя імёны Бацькаўшчыны(выбітныя асобы аграрнай галіны Беларусі);
  • «Здабыткі гэта нашай працы…»(селянская праца і вядзенне работ на роднай зямлі);
  • «Для радасці ўрачыстай на зямлі...»(побыт, традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, звязаныя з сельскагаспадарчай дзейнасцю).

ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ...

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах 7-87-92, +№375 29 187 11 60 – Марыя Міхайлаўна.

Паважаныя аўтары, чакаем  вашых работ да 23 верасня 2022 года.