тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
01.10.2025

Жыватворная крыніца

Прысвячаецца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміi

Твой азначаны продкамі шлях,
I няма за яго найважней,
Бо зямля – наш галоўны пасаг –
І сумленне, і радасць людзей.

Прыпеў:

Вечна сонцу свяціць.
І зямлі вечна жыць:
Каб на ёй гаспадарыць вучыцца –
Альма-матэр, жыві і красуй,
Для радзімы ты сіл не шкадуй,
Жыватворная наша крыніца!

Услаўляю твой вопыт і ўзрост,
Навуковы твой скарб залаты,
Маладых думак плённы узлёт
І бацькоў нашых подзвіг святы.

Прыпеў:
Вечна сонцу свяціць.
І зямлі вечна жыць:
Ёй у справах нашчадкаў свяціцца –

Альма-матэр, жыві і красуй,
І на славу радзімы працуй,
Жыватворная наша крыніца!

Не шукала ты лёгкіх дарог
І ў былыя ліхія часы.
Як выснова усіх перамог –
У гербе ёсць тваіх спраў каласы.

Прыпеў:
Вечна сонцу свяціць.
І зямлі вечна жыць:
Нам любіць яе, ёй ганарыцца.
Акадэмія, вечна красуй
Ды імя сваё ў свеце шануй,
Жыватворная наша крыніца!

Лiдзiя АНДРЭЕВА (Мiyнiч Лiдзiя Андрэеўна), беларуская паэтка, кандыдат
сельскагаспадарчых навук, дацэнт, амаль 50 гадоў працавала ў БДСГА
Фота Алесi Цэван