тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
15.08.2025

Cтудэнцкi гарадок

Менавiта сёння, 15 жнiўня, акадэмiя адзначае свой 185-гадовы юбiлей. Хачу павiншаваць калектыў i студэнтаў БДСГА з гэтай асаблiвай датай i падзялiцца сваiмi ўcпамiнамi i ўражаннямi.

Горкі – утульны гарадочак Магілёўскай вобласці. Размешчаны ён быццам на халмах, з горкі на горку ўздымаюцца яго сцяжынкі і дарожкі. Па ім працякае невялічкая рачулка з простай літаратурнай назвай – Проня. У ім ты сустрэнеш прыгожыя скверы, паркі, шмат невысокіх будынкаў, якія адносяць цябе ў мінулае і часта нагадваюць павятовую мясцовацсь. Менавіта гэта і прывабіла мяне з першага позірку.

Акадэмічны гарадок – асобы востраў гэтага куточка. Кожны корпус яго асобны, непаўторны, са сваёй гісторыяй. Знакамітая Акадэмія сваімі выкладчыкамі, выпускнікамі.

Асабліва ўражвае найстарэйшы корпус. Ён нібыта магутны волат, які прысеў адпачыць. Якраз у ім адбываліся мае ўступныя выпрабаванні, праходзілі заняткі па роднай і замежнай мовам. Побач з ім знаходзіцца запамінальны, утульны парк, дзе мы збіраліся перад ці апасля заняткаў. Крыху далей размешчана цудоўная бібліятэка, дзе мы рыхтавалі даклады, рэфераты, бралі падручнікі. А за ёй, ніжэй – знакамітыя вароты. Так казаць, візітная картка Акадэміі. Якраз іх і магчыма пабачыць на мноствах фотаздымкаў горада.

Горад Горкі распалажыў да сябе адразу, як толькі мы ў яго прыехалі. Студэнці гарадок адчыніў перада мною дзверы зусім новага жыцця. У ім мы вучыліся быць стараннымі, адказнымі, асабістымі, самастойнымі. Вучыліся сябраваць, арганізоўваць свой побыт, праходзіць няпростыя выпрабаванні лёсу.

Сцэна акадэмічнага дому культуры адкрывала нашыя першыя таленты і поспехі.

Крыху пазней акадэмiя стала для мяне месцам, дзе нарадзілася мая сям'я. І яшчэ пазней горад Горкi стане месцам, куды я буду прыязжаць на літаратурныя сустрэчы з сябрамі, калегамі, аднадумцамі.

Член Саюза пicьменнiкаў Беларусi,
выпускнiца акадэмii
Святлана ЦМУГУНОВА
Фота аўтара

Cтудэнцкi гарадок

Cтудэнцкi гарадок  Cтудэнцкi гарадок  Cтудэнцкi гарадок