«Віншуем з юбілеем паэтку Лідзію Андрэеву!»
Першыя вершы Лідзіі Андрэевай з’явіліся на старонках газеты «Ленінскі шлях» у 1999 годзе. І з таго часу жыццё гэтай таленавітай жанчыны неразрыўна звязана з літаратурнай дзейнасцю. І хаця яе паэзія вельмі рознапланавая па форме і па зместу, можна з усёй упэўненасцю сказаць, што галоўны лейтматыў яе творчасці, які моцна, адкрыта і шчыра гучыць у творах Лідзіі Андрэевай – гэта любоў да Беларусі, сваёй маленькай радзімы, да роднай мовы. Для паэтэсы Бацькаўшчына з’яўляецца невычарпальнай крыніцай натхнення, і яна зноў і зноў нясе ёй сваю паэтычную споведзь на нашай, беларускай мове.
Жыццём азначаны і вершы –
Выток галоўных дзвюх ідэй:
Па значнасці, лічу, найпершым
Радзімы лёс і дух людзей!
Л. Андрэева
З нагоды юбілею зычым нашай паэтцы крэпкага здароў’я і далейшых творчых дасягненняў.
Библиотека им. Д.Р. Новикова УО БГСХА.