Віртуальная выстава: «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова»
Да юбілею беларускага народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова бібліятэка імя Д.Р. Новікава падрыхтавала віртуальную выставу «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова».
«Шчодрае сэрца Міхася Лынькова»
Міхась Лынькоў (поўнае імя Міхаіл Ціханавіч Лынькоў) – народны пісьменнік Беларусі. Нарадзіўся 30 лістапада 1899 ў вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў у Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах. У 1919 годзе быў прызваны ў армію, удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Пасля дэмабілізацыі ў 1922 годзе працаваў настаўнікам у вёсцы Ліпінічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. З 1928 года – адказны рэдактар бабруйскай газеты «Камуніст». У 1930 г. працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі», старшынёй праўлення Союза пісьменнікаў Беларусі. Лынькоў стварыў Бабруйскі філіял літаратурнай арганізацыі «Маладняк». У гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь».
Першы твор надрукаваў у 1919 г. у смаленскай газеце «Борьба». Аўтар зборнікаў прозы «Апавяданні», «Гой», «Андрэй Лятун», «Саўка-агіцірнік», «На вялікай хвалі», «Баян», «Сустрэчы», «Астап», «За акіянам»; аповесцей «Апошні зверыядавец», «Міколка-паравоз»; раманаў «На чырвоных ладах»; шматлікіх твораў для дзяцей, літаратуразнаўчых і публіцыстычных прац, перакладаў. У верасні 1941 года жонка і сын пісьменніка былi расстраляны немцамi. Гэтай сумнай падзеі вядомы беларускі аўтар Янка Маўр прысвяціў свой аповяд «За што?».
У 1962 г. М. Лынькову прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі. Пасля вайны піша свой самы маштабны твор – раман «Векапомныя дні» ў чатырох кнігах. Па творах Лынькова пастаўлены фільмы «Дзед Яўсей і Палашка» і «Міколка-паравоз».
Юбілейная манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова.
Бібліятэка імя Д.Р. Новікава.