тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
22.02.2023

Святло матчынага слова

Штогод 21 лютага ўвесь цывілізаваны свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта да гэтага свята і была прымеркавана творчая сустрэча студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Ніканчук і паэтам Аляксандрам Ведзянеевым. Сустрэча адбылася ў студэнцкім інтэрнаце № 4 БДСГА.

Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная выстава «У родным слове – сэрца пачуццё». Тут былі прадстаўлены выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі па гісторыі, стылістыцы і культуры маўлення, а таксама зборнікі магілёўскіх і горацкіх аўтараў на беларускай мове: Аляксандра Казекі, Ніны Кавалёвай, Міхаіла Уласенкі, Наталлі Ніканчук, Аляксандра Клачкова, Лідзіі Андрэевай і іншых.

Спачатку кіраўнік літаратурнага клуба «Родник» Людміла Дзеружкова расказала пра гісторыю свята і выданні, якія былі прадстаўлены на выставе, зачытала свае любімыя радкі класікаў беларускай літаратуры і пажадала моладзі шанаваць наш нацыянальны скарб – родную мову, больш чытаць беларускіх аўтараў, размаўляць і думаць на матчынай мове.

Наталля Ніканчук у сваім выступленні адзначыла: «Пішу пераважна на роднай мове і не магу нават думаць, што можа быць інакш. Жаданне пісаць на беларускай мове было яшчэ з дзяцінства. Я скончыла беларускамоўную школу ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, заўсёды слухала Беларускае радыё. Ды і ў нашай мясцовасці больш размаўлялі на роднай мове».

Прагучалі яе вершы на роднай і аб роднай мове («Крынічанька жывая…», «Беларуская мова – святая…», «Да мяне завітала надзея…» і інш.), а таксама пераклады твораў рускіх паэтаў на беларускую мову.

Студэнты зацікавіліся творчай дзейнасцю і Аляксандра Ведзянеева. Паэт сказаў пра адносіны да роднага слова і беларускай літаратуры, прачытаў свае вершы пра Радзіму і мову («Наша мова», «Сінявокі небасхіл», «У замежжа», «Недарэка» і інш.). Таксама ён дэкламаваў апавяданне Максіма Гарэцкага «Страхаццё» (нашага земляка, юбілей якога адзначаўся 18 лютага), што выклікала асаблівую зацікаўленасць у аўдыторыі.

Мерапрыемства атрымалася ў форме дыялогу і садзейнічала выхаванню ў студэнцкай моладзі павагі да роднага слова і разуменню неабходнасці ведаць яго і шанаваць.

Л.Н. Дзеружкова, педагог-арганізатар аддзела па ВРМ.

собрание

собрание

собрание

собрание

собрание

собрание