тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
01.11.2022

О нас пишут

О на пишут

Школьнікам Талачынскага раёна растлумачылі, як атрымаць вышэйшую адукацыю аграпрамысловага профілю

Сёння на базе Талачынскай СШ №3 прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў школ раёна – аграсубота «Прафесіі аграпрамысловай вытворчасці».

З навучэнцамі гарадскіх школ №1 і №3, Коханаўскай і Славенскай СШ сустрэліся метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Разведчы-кава, дырэктар ААТ «Друцк-Агра» Яўген Кандратовіч, старшы выкладчык кафедры сельгасмашын Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Дзмітрый Пражэнік, старшы выкладчык кафедры маркетынгу Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Святлана Арцёменка.

Госці расказалі школьнікам пра асаблівасці працы ў сельскагаспадарчай сферы на сучасным этапе і пра магчымасці атрымання адпаведных прафесій у вышэйшых навучальных установах. Фрагменты мерапрыемства – іншыя падрабязнасці – у газеце на наступным тыдні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Источник – сайт газеты «Наша Талачыншчына» 15.10.2022 г.

Поздравление

Поздравление

Поздравление