тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
11.10.2022

Вiртуальная выстава кнiг «Словы Коласа жывуць» (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)

Якуб Колас – магутны нацыянальны паэт, глыбокі, удумлівы празаік, драматург, публіцыст, педагог, перакладчык, вучоны і грамадскі дзеяч.

Якуб Колас – песняр, прарок, які сілай свайго паэтычнага таленту вызначыў не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміраваў нацыянальную самасвядомасць, увасабляў нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Разам з Янкам Купалам ён стаў сімвалам свайго народа.

Напэўна, не лішнім будзе нагадаць аб тым, што Якуб Колас не аднойчы бываў у акадэміі. Вось кароткая храналогія яго прыездаў.

У лістападзе 1925 года Якуб Колас у складзе ўрадавай дэлегацыі прымаў удзел ва ўрачыстым мерапрыемтве, якое было прысвечана пераўтварэнню сельскагаспадарчага інстытута ў акадэмію.

Зноў Якуб Колас прыязджае ў наш горад 24 красавіка 1927 года па запрашэнню Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка, які ў той час працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры.

Прыязджаў Якуб Колас у Горкі яшчэ адзін раз, вясной 1930 года па запрашэнню мясцовай секцыі навуковых супрацоўнікаў.

І ад сустрэчы ў акадэміі 24 красавіка 1927 года застаўся цікавы фотаздымак – Якуб Колас сярод жанчын у беларускіх нацыянальных касцюмах. Вядомы імёны толькі Леанілы Чарняўскай і Паўліны Мядзёлкі. Зараз гэты фотаздымак знаходзіцца ў экспазіцыі мемарыяльнага літаратурнага музея Якуба Коласа ў Мінску.

У Горках і ў акадэміі ўшанавана памяць гэтага паэта і пісьменніка  – на трэцім вучэбным корпусе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Якуба Коласа і адна з вуліц горада носіць імя класіка беларускай літаратуры.

Віртуальная выстава кніг, якую прапануе вам бібліятэка імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, пазнаёміць з тымі выданнямі класіка беларускай літаратуры, якія захоўваюцца на нашых кніжных паліцах. Перад вамі першая частка выставы – «Творы Якуба Коласа на беларускай мове». Знаёмцеся з кнігамі і чытайце заўсёды сучасную спадчыну беларускага песняра!

      Віртуальная выстава кніг да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

Аддзел гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д.Р. Новікава УА «БДСГА»