тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
17.11.2021

О нас пишут

О на пишут

«ДУМКАЙ І СЛОВАМ З'ЯДНАНЫЯ»

Пад такой назвай у Горацкім раёне прайшоў творчы конкурс, прысвечаны Году народнага адзінства і 35-годдзю заснавання народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова». У конкурсе прынялі ўдзел 33 аўтары. Сярод іх – вучні школ горада і раёна, навучэнцы Горацкага педагагічнага каледжа, студэнты БДСГА, супрацоўнікі акадэміі, настаўнікі школ, прадстаўнікі рабочых прафесій, пенсіянеры. Конкурс сапраўды аб'яднаў людзей рознага ўзросту, адукацыі, сферы дзейнасці. Агульнае для ўсіх яго ўдзельнікаў – гэта любоў да сваёй Айчыны, малой радзімы, творчасці і літаратурнага слова. Такія важныя паняцці яднаюць розных людзей. I вельмі прыемна гэта адзначыць у Год народнага адзінства.

Журы вызначыла пераможцаў і прызёраў, заахвоціла дыпло­мамі ўдзельнікаў і памятнымі падарункамі тых, каму крыху не хапіла балаў да прызавога месца. На жаль, з-за цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі не атрымалася, як планавалася раней, сабраць разам усіх аўтараў і ўрачыста адзначыць заслужанымі ўзнагародамі. Але кожнаму пераможцу і прызёру былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі па месцы вучобы, работы ці пражывання.

Нагадаем, што арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацка­га райвыканкама, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, народнае літаратурнае аб'яднанне «Роднае слова» пры фі-нансавай падтрымцы раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» і РГА «Белая Русь», раённага савета ветэранаў і рэдакцыі газеты «Горацкі веснік».

Конкурс праводзіўся ў трох ўзроставых катэгорыях: ад 15 да 18 гадоў; ад 19 да 35 гадоў; ад 35 і старэй. Прадстаўленыя ра­боты разглядаліся ў намінацыях «Паэзія», «Публіцыстыка», «Малая проза». Установы куль­туры раёна падрыхтавалі для ўдзельнікаў сувеніры, зробленыя мясцовымі майстрамі.

У складзе журы пад старшынствам начальника аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандра Бяляцкага – член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і «Беларускі саюз журналістаў» Міхаіл Уласенка, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Наталля Ніканчук, дырэктар ДУК «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей» Святлана Макеева, кіраўнік народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова, паэтэса, член народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова» Таццяна Гаўрыленка.

Пераможцу сярод удзельнікаў узроставай катэгорыі 15-18 гадоў у намінацыі «Паэзія» журы вырашыла не вызначаць. Дыпломам другой ступені ўзнагароджана вучаніца ДУА «Паршынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацка­га раёна» Вераніка Філіпава. Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны навучэнцы педкаледжа Станіслаў Дзмітрачэнка і Кацярына Шыловіч.

У намінацыі «Публіцыстыка» Дыплом першай ступені атрымала вучаніца ДУА «СШ №1 г. Горкі» Анастасія Гатоўчыкава, другой – вучаніца ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэд­няя школа Горацкага раёна» Юлія Талкачова.

У намінацыі «Малая про­за» Дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца ДУА «Горская сярэдняя школа Горац­кага раёна» Аляксандра Котава.

Ва ўзроставай катэгорыі ад 19 да 35 гадоў у намінацыі «Паэзія» Дыплом першай ступені ў студэнткі факультэта бізнесу і права БДСГА Дар'і Хвашчэўскай, другой ступені – у студэнткі. эканамічнага факультэта Ангеліны Пажарскай. Дыпломы трэцяй ступені ў студэнтаў аграэкалагічнага факультэта Ніны Глёкавай і факультэта бухгалтарскага ўліку Марыяны Піражэнка. У намінацыі «Публіцыстыка» Дыплом трэцяй ступені атрымала студэнтка факультэта бухгалтарскага ўліку Анастасія Клімянкова.

У намінацыі «Малая про­за» Дыпломам другой ступені ўзнагароджана настаўніца ДУА «Дрбраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Ларыса Іванова.

Ва узроставай групе ад 35 гадоў і старэй у намінацыі «Паэзія» журы вызначыла пераможцай члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесю Цэван і адзначыла яе Дыпло­мам першай ступені. Другое месца падзялілі прафесар ка­федры сельгасмашын Аляксандр Клачкоў і загадчыца гаспадарчай часткі ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя шко­ла Горацкага раёна» Вікторыя Сулімава, трэцяе месца занялі таксама два аўтары – выхавацель ДУА «Добраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горац­кага раёна» Алеся Азаранка і электрык ААТ «Булачна-канды-тарская кампанія «Дамачай» Аляксандр Ведзянееў.

У намінацыі «Малая про­за» Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны прафесар ка­федры сельгасмашын Аляк­сандр Клачкоў, Дыпломам трэцяй ступені – ветеран педагагічнай працы Святлана Варухіна.

У намінацыі «Публіцыстыка» Дыплом другой ступені атрымала ветэран педагагічнай працы Любоў Валчкова; трэцяй ступені – настаўніца ДУА «Камен­скі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Ірына Краўчанка.

Трох ўдзельнікаў конкур­су журы адзначыла Дыпло­мамі і сувенірамі за іх шчырыя патрыятычныя вершы пра малую радзіму, родную мову – вучня ДУА «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раё­на» Аляксандра Цярэшкіна, вучаніцу ДУА «СІІІ №1 г. Горкі» Наталлю Нікіціну і вучня ДУА «Паршынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Дзмітрыя Мазырку.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА, член журы і ГА «Беларускі саюз журналістаў».
Газета «Горацкі веснік», №88, ат 13.11.2021г.

О нас пишут

О нас пишут