тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

«Слаўлю я свой край любімы…» (да дня нараджэння паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Пісьмянкова)

25.02.2021

«Слаўлю я свой край любімы…» (да дня нараджэння паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Пісьмянкова)

Маладая беларуская паэзія 80-90-х гадаў – з’ява шматаблічная, яна складаецца з цікавых творчых індывідуальнасцяў, увабрала ў сябе багаты мастацкі спектр вобразаў, тэм і думак.

Сучасная беларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Не выключэнне і імя Алеся Пісьмянкова.

Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў рабочай сям’і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, – медсястрой у бальніцы. На выхаванне і сталенне Алеся і яго малодшага брата Міколы ў значнай ступені паўплывалі родныя бацькоў: апавядальнікі і надзвычай гасцінныя дзед Сямён Варфаламеевіч і бабуля Анісся Васільеўна.

У 1980 годзе Алесь скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. У 1980–1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984), у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але потым зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999–2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002–2004). Не абышлі яго і ўзнагароды. Ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна).

Горкі – адзін з самых любімых гарадоў Алеся Пісьмянкова. Ён некалькі разоў быў тут: у 1992 годзе, на святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага, на Гарэцкіх чытаннях, сустракаўся ён і з вучнямі, педагогамі Копцеўскай сярэдняй школы, студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі, а таксама са сваімі аднакурснікамі, якія зараз працуюць на кафедры лінгвістычных дысцыплін Ганнай і Пётрам Малько, да іх ён некалькі разоў заходзіў у госці. З Алесем Пісьмянковым знаёмы былі і Уладзімір. Ліўшыц, Аляксандр Клачкоў, Аляксей Пысін, Віктар Арцем’еў і інш.

Аляксандр Віктаравіч Клачкоў, доктар тэхнічных навук, прафесар, сябра Міжнароднага саюза пісьменнікаў “Новый современнік”, аўтар многіх паэтычных кніг успамінаў: «У асабiстым плане Алесь Пiсьмянкоў быў вельмi шчырым i ўважлiвым чалавекам, якi ва ўсiх акружаючых яго людзях iмкнуўся пабачыць лепшыя рысы i пры магчымасцi падтрымаць у жыццi i творчасцi. Цiкавiлi Алеся i пытаннi развiцця сельскай гаспадаркi, жыццё студэнцкай моладзi. Ён быў уважлiвым слухачом i яскравым суразмоўцам. Запамінальна чытаў вершы».

Вось, что піша вядомы магілеўскі краязнаўца Віктар Арцем’еў : “Алесь Пісьмянкоў – пясняр нашага роднага края. Ён ніколі не забываў родныя карані, сваё Прыбяседдзе з крыніцамі, якія жывілі ягоны талент. Ён захапляўся нават назвамі вёсак малай радзімы: “Таму й чытаю назвы вёсак, як загалоўкі мудрых кніг.

Вершы Алеся Пісьмянкова хочацца чытаць без перапынку. Яго вершы людзям на тысячагоддзі! Звяртаюся да моладзі: чытайце вершы Алеся Пісьмянкова!”

Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія пранізана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці.

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава прапануе сваім чытачам і усім жадаючым пазнаёміцца з творчасццю Алеся Пісьмянкова, а таксама з метадычнымі матэрыяламі Віктара Арцем’ева аб нашам знакамітым земляку, выдатным паэце, Алесе Пісьмянкове, на нашай кніжнай палічцы “Слаўлю я свой край любімы…”.

Загадчык аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава Людміла Шаршнёва.

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление









 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»