тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV
Профком сотрудников и преподавателей

Главная / Новости / Главные новости

Віншаванне з юбілеем

29.01.2021

Віншаванне з юбілеем

Лившиц

Бібліятэка імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі віншуе з 75-гадовым юбілеем свайго адданага сябра на працягу шматлікіх год, актыўнага дарыльшчыка сваіх кніг у фонд бібліятэкі, дасведчанага дарадцу па розных пытаннях гісторыі бібліятэкі Ліўшыца Уладзіміра Маісеевіча! Шчыра зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плёну у Вашых нястомных пошуках і новых кніг!

З гэтай нагоды ў чытальнай зале бібліятэкі імя Д. Р. Новікава падрыхтавана выстава кніг “Летапісец горацкага краю”, прысвечаная творчасці нашага земляка, вядомага краязнаўцы, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новый современник», акадэміка Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналогій, Ганаровага прафесара Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Ганаровага ветэрана працы Рэспублікі Беларусь Ліўшыца Уладзіміра Маісеевіча.

На выставе адлюстраваны кнігі, якія былі выдадзены ў Горках, акадэміі і іншых выдавецтвах на працягу амаль сарака гадоў – гэта выданні па гісторыі нашага горада, акадэміі, па літаратурнаму краязнаўству. Уладзімір Маісеевіч з’яўляецца аўтарам многіх з гэтых кніг, у некаторых выступае ў якасці аўтара-складальніка ці адказнага рэдактара.

Пазнаёміцца з біяграфіяй і кнігамі Уладзіміра Маісеевіча можна і праз INTERNET. Для гэтага трэба толькі скарыстацца наступнай спасылкай https://baa.by/upload/libruary/livshic.pdf і вы зможаце праглядзець віртуальную выставу “Летописец горецкого края”, якая размешчана на старонцы бібліятэкі акадэміі.

З 2007 года Уладзімір Маісеевіч жыве за мяжой Беларусі (Ізраіль, г. Ноф а Галіль), але нягледзячы на гэта, яго кнігі працягваюць выходзіць як і ў акадэміі (за кошт уласных сродкаў установы адукацыі), так і ў іншых выдавецтвах (за асабістыя сродкі аўтара). Дзякуючы пастаяннай увазе Уладзіміра Маісеевіча да нашай бібліятэкі, у якой ён быў адным з самых актыўных чытачоў, зараз у нашым фондзе ёсць амаль усе яго кнігі, многія з аўтографамі, што яшчэ больш павялічвае іх каштоўнасць.

Даследванні нястомнага горацкага краязнаўцы адкрываюць нам таямнічы свет нашага мінулага, нашай гісторыі і, галоўнае, даносяць да нас імёны тых людзей, нашых землякоў, якія, як зараз высвятляецца, і рабілі гэту гісторыю сваёй працай, сваім лёсам.

Творчасць гэтага аўтара цікавая не толькі дапытлівым чытачам і аматарам гісторыі. Яна дае выключна багаты матэрыял для арганізацыі мерапрыемстваў краязнаўчага і літаратурнага накірунку ў бібліятэках і музеях. І акадэмічная бібліятэка шырока выкарыстоўвае гэту магчымасць, асабліва калі размова ідзе аб прапагандзе і папулярызацыі творчасці тых пісьменнікаў і паэтаў, што так ці іначай былі звязаны з нашай навучальнай установай. Незаменным памочнікам у гэтай справе з’яўляецца кніга “Літаратурныя раскопкі акадэмічнага “Парнаса”, якая выйшла да 180-годдзя акадэміі і прэзентацыя якой адбылася ў бібліятэцы 9 кастрычніка 2020 года.

Кнігі Уладзімра Маісеевіча заўседы шырока прадстаўлены на выставах, прысвечаных гісторыі сельскагаспадарчай акадэміі, не выключэннем была і выстава «Гісторыя акадэміі ў кнігах, фотаздымках, дакументах» у межах праекта «Мая акадэмія – мая гісторыя, мая будучыня» (верасень – лістапад 2020), арганізаванага бібліятэкай акадэміі сумесна з музеем УА БДСГА і Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем.

Мы ўдзячны нашаму вернаму сябру за яго ўвагу да нашай установы, якая заўсёды адчуваецца, нягледзчы на адлегласць, за тыя кнігі, якія ён ніколі не забывае падараваць у фонд нашай бібліятэкі, і вядома ж, за плённую працу на ніве краязнаўства. Яшчэ раз з юбілеем Вас, дарагі Уладзімір Маісеевіч!!!

Бібліятэка імя Д. Р. Новікава УА БДСГА.

Лившиц

Лившиц

Лившиц

Лившиц

Лившиц

Лившиц








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»