тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
11.01.2021

Наша выпускница – Татьяна Скарынкина стала лауреатом российской литературной премии имени Андрея Белого

Эта премия вручается с 1978 года. Татьяна известна своей книгой «И все метали ножи», которая вышла в 2020 году в московском издательстве «Книжное обозрение». До этого её книга «Много Чеслава Милоша и маленький Элвис Пресли» была издана в Лондоне на английском языке.

Пачынала журналiстам

Таццяна Уладзіміраўна Скарынкіна нарадзілася 24 сакавіка  1969 года ў горадзе  Смаргонь. Скончыла Беларускую дзяржаў-ную сельскагаспадарчую акадэмію.

Так склалася, што працоўную дзейнaсць пачынала  журналістам, потым працавала мастаком – афарміцелем. Некалькі гадоў жыла ў портругальскім горадзе і марскім порце Фару.  Літаратурны дэбют адбыўся ў 1980 годзе. 

У 2014 годзе падчас прэзентацыі яе зборніка «Книги для чтения вне помещений и в помещениях» (2013) у сталічнай кнігарні  «ЛогвінаЎ» Таццяна  ўспомінала: «Самая першая публікацыя была  ў газеце «Зорка».  Гэта быў рыфмаваны верш пра Янку Купалу. Ніхто тады не ведаў, у што можа развіцца маё захапленне. Многія ў дзяцінстве, маладосці пішуць вершы, потым кідаюць гэтую справу і жывуць, «як усе». У мяне ж усё па-іншаму. Самая першая сур’ёзная публікацыя была ў часопісе «Першацвет», напэўна, у 1996 годзе (Весялуха, Марына. Таня Скарынкіна: «Паэт – гэта хвароба».

Яе вершы друкаваліся ў часопісах: «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche» «Воздух» (Масква),  «Крещатик» (Германія), «Лава» (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расія) і ў многіх іншых.

У 2009 годзе подборка яе вершаў з’явілася на сайце «Полутона», праз год на рускамоўных сайтах Германіі і Ізраіля: «Двоеточие» (Ізраіль) и «Крещатик» (Германія), «TextOnly», «Двоеточие», Лиterraтура, Литеросфера, Budzma, Рrajdzisvet. Poets.by litkarta.ru .netslova.ruі інш.

Вось адзін з вершаў, надрукаваных на сайце «Полутона» (https://polutona.ru/?show=0110130603).


Дачники у леса 
на фоне сосен в очках солнцезащитных 
легко себе живут свободно дышат 
середина лета 

из зарослей малины мама
змеиным взглядом смотрит на меня 
за каждым шагом неподвижно наблюдает. 

над нами ворон не таясь летает 
кру-кру 
кру-кру 
под нами самолет 
вечерней тенью по земле плывет 

в лучах заката дети пробежали 
пыля песком 
обмениваясь звонкими словами 
и мячиками для игры в пинг-понг.



Першая кніга вершаў «Книги для чтения вне помещений и в помещениях» выйшла ў  2013 гаду ў Мінску ў серыі «Пункт адліку» у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

«Поэзия Тани ….создаёт новое поэтическое дыхание…»

Літаратуравед Ульяна  Верына, аналізуючы вершы гэтага зборніка, адзначала, што «Поэзия Тани Скарынкиной неровная, нарушающая законы слова и стиха, насыщенная предметными деталями и сложными ассоциациями, в самом сталкивании артистического и обыденного создает новое поэтическое дыха-ние: понятное и трудное, целиком погруженное в прошлое и заставляющее качественно иначе переживать настоящий момент чтения «вне помещений и в помещениях» (Новая ностальгия: постоянство времени при разнообразии вещей и перемене пространства // Неман,  2013.  № 10. С. 207- 208).

Праз год, ў 2014 годзе ўбачыла свет яе другая кніга «Португальские трёхстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос»).

Вось адзін з  вершаў з гэтага зборніка:

 

Беспечно погружаюсь с головой в чернильницу

и задвигаю крышку: чао!

до встречи в глубине стихотворенья

 

Паэт Дзмітры Стронцаў,  разглядаючы яе творчасць, адзначаў: «Дзіўна тое, што паэтыка Тані, з аднаго боку, неверагодна авангардная, складаная, высокаінтэлектуальная. З іншага боку — абсалютна народная…Гульнёвы пачатак, самаіронія, поўная фармальная свабода ...!»

Яна піша не толькі вершы. Зборнік яе эссэ «Много Чеслава Милоша и чуть-чуть Элвиса Пресли» быў надрукаваны ў Лондане, дзякуючы перакладчыку на англійскую мову Джыму Дзінглі ў 2016 годзе.

Нягледзячы на сваю экзатычнаю назву, гэты зборнік эсэ распавядае пра будні беларускага райцэнтра, пра людзей, якія там жывуць, пра падзеі, радасныя, сумныя, смешныя, часам фантасмагарычныя, якія там адбываюцца. Яны пра «Малаю радзіму», дзе Таня Скарынкина пражыла амаль ўсё сваё жыццё. 

Цікава, што гэта кніга патрапіла ў шорт-ліст (спіс прэдэнтаў, адабраных на прэмію – У.Л.) прэміі Ежы Гедройца (польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове. – У.Л.), а ў 2017 годзе яна трапіла ў шорт - ліст Грыгор’еўскай прэміі (расійскага паэта і драматургаУ.Л.). 

Цікава, што ў яе кнігах змешчаны вокладкі і ілюстрацыі, створаныя аўтарам.

У апошнія гады Таня піша пераважна па-руску, і яе рускамоўныя тэксты набываюць  вядомасць не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі.

Кажучы пра сваю творчасць, Таццяна адзначала, што «Некаторыя вершы пішуцца вельмі проста – як па масле. Асабліва гэта тычыцца гісторый. А над некаторымі творамі вельмі доўга працую. Мне часам кажуць працаваць над прозай. Але калі саджуся пісаць апавяданне, то ўсё роўна атрымліваецца верш.«Паэт – гэта хвароба».

Яе вершы перакладаліся на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую і англійскую мовы. Таццяна Скарынкіна – сяб Беларускага ПЭН-цэнтра.

Презентацыі яе кніг праходзілі ў Мінску і Маскве, хоць поэтэса лічыць: «Я асабліва не маю патрэбу ў літаратурным асяроддзі, таму што, мне здаецца, пісаць трэба ўнутры сябе. Не мітусіцца, не распыляцца.  Паэт – адзіночка па вялікім рахунку».

 Будзем чакаць яе новых твораў ад нашай былой студэнткi.

Уладзiмiр Лiўшыц.