тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
07.09.2020

Дзень беларускага пiсьменства

6 верасня сабраў у Бялыничах тысячы гасцей

и ўдзельникаў з усiх куткоў Беларусi i замежжа

 

                          “Сёння як нiколi мы павiнны моцна трымаць у руках сваё мiнулае, сенняшняе, будучае.

Мы павiнны захаваць суверэнiтэт краiны, яе незалежнасць».

                                                        Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 

 Гэты невялiкi, але вельмi ўтульны райцэнтр рэспублiкi – Бялынiчы – называюць яшчэ горадам белых начэй. I гэта не выпадкова. Сярод яго жыхароў ходзiць легенда пра iкону Бялынiцкай Божай Мацi, якую на гэтыя землi прывезлi кiеўскiя манахi. Ад iконы было такое моцнае ззянне, што ўся мясцовась навокал стала светлай, як днём. Гэта i вызначыла назву будучага населенага пункта.

 Напярэдаднi свята – Дня беларускага пiсьменства – старадаўняя легенда пра iкону ўвасобiлася ў Бялынiчах у незвычайна прыгожы i вельмi сiмвалiчны помнiк. Ён выкананы майстрамi ў выглядзе беларускай выцiнанкi з выявай вобраза Бялынiцкай Божай Мацi. У гэтыя днi ля помнiка было асаблiва шматлюдна.

 Аргкамитэт падрыхтаваў разнастайную святочную праграму на любы, нават самы запатрабавальны, густ. Была закладзена Алея беларускiх гарадоў, якiя прымалi ўжо Дзень пiсьменства. Спецыяльна да свята Мiнiстэрства сувязi краiны выпусцiла канверт з маркай, якую можна было пагасiць у адным з павільёнаў. Можна было зрабiць экскурсiю ў мастацкi музей нашага славутага земляка В.К.Бялынiцкага-Бiрулi, адкрыццё якого было таксама прымеркавана да свята. Цiкавасць у яго гасцей выклiкалi i выставы-продажы народных  майстроў. Людна было i ля шматлiкiх адкрытых выставачных экспазiцый. Адным словам, вулiца Савецкая ператварылася ў пешаходную зону. На адной з экспазiцый была дастойна прадстаўлена i старэйшая аграрная навучальная ўстанова – Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычнiцкай Рэвалюцыi i Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскаспадарчая акадэмiя.

  6 верасня адбылося афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства. На галоўную сцэну былi запрошаны намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй Мiхайлавiч Кунцэвiч, губернатар Магiлёўскай вобласцi Леанiд Канстанцiнавiч Заяц, iншыя афiцыйныя асобы. Яркае, вельмi патрыятычнае свята, закончылася гала-канцэртам i рознакаляровым салютам. Бялынічы перадалі эстафету свята Копылю.

 Удзел у Дне беларускага пiсьменства прымала дэлегацыя з Горацкага раёна, у якую ўваходзiлi i прадстаўнiкi БДСГА. Узначальвалi дэлегацыю намеснiк старшынi райвыканкама Ларыса Уладзiмiраўна Крывiцкая i старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», прарэктар акадэмii па выхаваўчай рабоце Максiм Валянцiнавiч Патапенка.

Наша даведка:

Гэта свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, мастацтва. Упершыню, у 1994 годзе, яно праходзіла ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы і Глыбокае і іншыя.

За сваю шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Невыпадкова тое, што ён праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Святкаванне Дня беларускага пісьменства – гэта паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага сло­ва і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. 3 прыходам на беларускія землі хрысціянства духоўная культура беларусаў стала багацей. Хрысціянізацыя суправаджалася распаўсюджваннем пісьменнасці.

У першай палове XI стагоддзя пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах у храналагічнай паслядоўнасці. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца створанае ў XI стагоддзі «Тураўскае Евангелле», упрыгожанае застаўкамі – рознакаляровымі загалоўнымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент – спецыяльна вырабленая скура цялятаў. Вокладкай былі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі.

Перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці адзначаны жыццём і дзейнасцю выдатных філосафаў і асветнікаў, якімі з’яўляюцца для нашай зямлі Ефрасіння Полацкая – асветніца з роду Усяслава Чарадзея і Кірыла Тураўскі – усходнеславянскі мысляр XII стагоддзя, беларускі Залатавуст. Абод­ва вялікіх суайчынніка атрымалі бліскучую адукацыю і выбралі адзіна магчымы для сябе шлях: служыць асвеце роднай зямлі.

У XII-XIII стагоддзі зараджаецца летапісанне, з’яўляюцца значныя творы аўтабіяграфічнага жанру («Жыціе Ефрасінні Полацкай»). У ХІІІ-ХУ ст. фармуецца беларуская народнасць, паралельна адзначаецца і адукацыя беларускай мовы.

У перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага старабеларуская мова як найбольш развітая з 1345 была афіцыйнай дзяржаўнай мовай ВЛК, выкарыстоўвалася ў справаводстве і судаводстве, пры складанні дыпламатычных дакументаў, зборнікаў, пры напісанні летапісаў, рэлігійных твораў і г.д.

Паслядоўнікі Скарыны высока паднялі кніжную справу Беларусі, зацвердзілі важнасць беларускай кніжнасці ў Еўропе.

Паэт-гуманіст Мікалай Гусоўскі надрукаваў на лацінскай мове першую кнігу пра Беларусь, сапраўдны гімн сваёй радзімы – «Песню пра зубра».

Першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі была заснавана ў 1553 годзе ў Брэсце па ініцыятыве канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе друкаваліся кнігі на польскай і лацінскай мовах.

У XVIII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі толькі Магілёўская друкарня друкавала кнігі на беларускай мове.

Магілёўшчына была таксама цэнтрам летапісання. Тут у перыяд з XVII па ХІХ ст. былі створаны «Хроніка Спаскага манастыра», «Запіскі ігумена Арэста», а таксама «Магілёўская хроніка», хроніка Сурты-Трубніцкіх – гарадская хроніка горада Магілёва, якая ахоплівае перыяд з 1526 да 1856 гг. і з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў.

Адраджэнне беларускага кнігадрукавання пачалося ў канцы XVIII ста-годдзя, калі з’явіліся кнігі, якія сталі для беларусаў сапраўдным скарбам: «Камедыя» К. Марашэўскага (нягледзячы на забарону, кніга напісана на беларус­кай мове); сатырычныя паэмы «Тарас на Парнасе» К.Вераніцына, «Энеіда навыварат» В.Равінскага, асобныя творы Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, А.Рыпінскага, якіх пасля назвалі «пачынальнікамі новай бела­рускай літаратуры».

Важную ролю ў распаўсюджванні бе­ларускага друкаванага слова адыграла першая беларускамоўная газета «Мужыцкая праўда» кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. К.Каліноўскага, а такса­ма першыя легальныя беларускія газеты «Наша доля» і асабліва «Наша ніва», вакол якой аб’ядналіся Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі і іншыя.                                                                  

Людмiла ГАНЧАРОВА.

Алена ТУЖЫКАВА (фота).

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности

День письменности