тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
19.12.2018

Стыпендыяльная праграма Visby (Швецыя)

Мэта стыпендыяльнай праграмы Visby Programme - стварыць навуковы даследчы рэгіён, з цэнтрам на Балтыйскім моры, які будзе складацца з краін Усходняга партнёрства ЕС і Расіі. Наступны перыяд прыёму заявак: 4-14 лютага 2019 на навучальны 2019/2020 год.

Студэнты і студэнткі, якія паступаюць у магістратуру ў Швецыю на дзённую форму навучання могуць прэтэндаваць на стыпендыю ў памеры 9.000 SEK (каля 900 еўра) у месяц, якая пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне. Стыпендыя выплачваецца толькі ў перыяд навучання на адной з магістарскіх праграм. Студэнтам і студэнткам таксама выплачваецца грант на пакрыццё расходаў звязаных з пералётам 5.000 SEK.

Акрамя заяўкі неабходна даслаць на разгляд такія дакументы:

  • Матывацыйны ліст

  • Рэкамендацыйны ліст

  • Рэзюмэ еўрапейскага фармату (без фатаграфіі)

Перавага аддаецца кандыдатам/кам, якія маюць лідарскія здольнасці і высокія інтэлектуальныя здольнасці. Узрост, пол або рэлігія не ўплываюць на рашэнне аб прысуджэнні стыпендыі.

Крыніца: si.se