Увага! Віктарына!
Прапануем вашай увазе пытанні да віктарыны “Кніжная мудрасць стагоддзяў” ў межах сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”, які праводзіцца бібліятэкай імя Д.Р.Новікава УА БДСГА і раённай бібліятэкай імя М.І. Гарэцкага.
Пытанні віктарыны будуць датычыць дзейнасці Францыска Скарыны, беларускага кнігадруку.
Самы непасрэдны ўдзел у правядзенні віктарыны і ўзнагароджванні пераможцаў плануе прыняць рэдакцыя газеты «Горацкі веснік» – аўтарам трох першых найбольш поўных і дакладных адказаў на пытанні віктарыны будзе ўручана падпіска на нашу раённую газету на першы квартал наступнага года, а таксама сувеніры ад арганізатараў праекта.
І яшчэ адна акалічнасць: адказы на некаторыя пытанні віктарыны можна знайсці, толькі наведаўшы выставу “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, якая дзейнічае ў бібліятэцы акадэміі на другім паверсе (з 8.00 до 17.00).
Адказы на віктарыну дасылайце да 24 лістапада 2017 г.:
на паштовы адрас: 213407, вул. Паркавая, 1, бібліятэка імя Д.Р. Новікава УА БДСГА, на канверце, калі ласка, пазначайце “Віктарына “Кніжная мудрасць стагоддзяў”, ці прыносьце у бібліятэку акадэміі ( 2-гі паверх, кабінет № 8); e-mail: libraryBAA@mail.ru.
Аб сабе у пісьмах неабходна паведаміць: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, дзе вучыцеся ці працуеце, хатні адрас, тэлефон хатні і мабільны.
Поспеху ў пошуку правільных адказаў, нашы дапытлівыя і кемлівыя аматары гісторыі і літаратуры!
Удакладніць нейкія пытанні можна па тэлефонах:
7-87-92 (бібліятэка імя Д.Р. Новікава УА БДСГА);
6-18-93 (цэнтральная бібліятэка імя М. І.Гарэцкага).
Акрамя сайта, віктарына размешчана таксама ў газеце «Горацкі веснік» (за 23 верасня).
Чакаем вашых адказаў!
Пытанні віктарыны “КНІЖНАЯ МУДРАСЦЬ СТАГОДДЗЯЎ”
- Дакладная дата нараджэння Францыска Скарыны невядома. Аднак, які год прыняты ва ўсім свеце лічыць годам яго нараджэння?
- У якой сям’і нарадзіўся Ф. Скарына?
- Як звалі бацьку Ф. Скарыны?
- Назавіце гады вучобы і навучальную ўстанову, у якой Ф. Скарына атрымаў першую вышэйшую адукацыю?
- У навучальнай установе якога горада ён атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны?
- У якой краіне і якім горадзе была выдадзена першая друкаваная кніга Ф. Скарыны?
- У якім годзе была выдадзена першая кніга Ф. Скарыны і як яна называлася?
- На якой мове друкаваў свае кнігі Ф. Скарына?
- Якія кнігі выдаваў Ф. Скарына?
- У якой кнізе змешчаны знакаміты аўтапартрэт Ф. Скарыны?
- У якім горадзе Вялікага Княства Літоўскага Ф. Скарына заснаваў друкарню?
- За што Ф. Скарына трапіў у турму?
- У чым была адметнасць кніг Ф. Скарыны?
- Які аўтарскі знак належыць Ф. Скарыне і што ён азначае?
- Які год прынята лічыць годам смерці Ф. Скарыны?
- Які музей быў адкрыты ў Полацку ў 1990 годзе?
- У якіх гарадах ёсць помнікі Ф. Скарыне?
- Колькі факсімільных кніг Ф. Скарыны, выдадзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ААТ «БанкБелВЭБ» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаходзіцца на выставе «Лепшых кніг адкрыты нам старонкі» (далей – на выставе)?
- На выставе ёсць раздзел «Аўтограф на памяць». Кнігі з уласнымі надпісамі якіх беларускіх класікаў там змешчаны?
- Назавіце самую вялікую і самую маленькую кнігі, змешчаныя на выставе. Якія іх памеры?
- На выставе змешчана шмат кніг – лаўрэатаў конкурсаў. Што гэта за конкурсы, хто іх заснавальнікі, з якога часу яны праводзяцца, якія маюць намінацыі?
- Кнігі на выставе прадстаўлены з фондаў дзвюх бібліятэк – акадэмічнай імя Д.Р. Новікава і цэнтральнай бібліятэкі імя М.І. Гарэцкага. У якім годзе і ў сувязі з чым былі прысвоены бібліятэкам імёны гэтых вядомых людзей?
Жадаем прыемнага падарожжа па гісторыі нашага беларускага кнігадрукавання і чакаем на нашай выставе!