05.05.2017
Мэры за эканамічны рост
Еўрапейскі Саюз абвяшчае рэгіянальны конкурс праектаў, які павінен спрыяць дасягненню мэтаў новай праграмы ЕС – “Мэры за эканамічны рост” дзеля падтрымкі гарадоў краін “Усходняга партнёрства”, якія павінны ствараць актыўныя стымулы для эканамічнага росту і стварэння працоўных месцаў.
Конкурс прафінансуе пілотныя праекты, якія ўлучаны ў гарадскія Мясцовыя планы развіцця і накіраваны на:
- інвеставанне ў мясцовыя параўнальныя перавагі (comparative advantages) для стымулявання развіцця бізнесу;
- інвестванне ў стварэнне інфраструктуры каб палепшыць бізнес асяродддзе;
- прыцягненне замежных інвестыцый і павелічэнне доступу мясцовага бізнесу да фінансавання.
Агульны памер грантаў на 4 краіны (Беларусь, Азербайджан, Арменія) складае 5.000.000 еўра (або 2-3 праекты на краіну ў залежнасці ад якасі праектных заявак). Апошні тэрмін падачы – 31.05.2017.