тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
24.10.2016

Вышаградская стыпендыяльная праграма 2017

Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Босніі і Герцэгавіны, Сербіі, Албаніі, Косава, Македоніі, Расіі могуць стаць удзельнікамі Вышаградскай стыпендыяльнай праграмы 2017 года.

Праграма падтрымлівае акадэмічную мабільнасць студэнтаў і даследчыкаў з вызначаных краін. Стыпендыі прызначаны для магістрантаў і пост-магістрантаў. Стыпендыяты маюць навучацца / рабіць даследаванні ў прымаючым універсітэце/інстытуце.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы для беларусаў: максімум 4 семестры для магістратуры, максімум 2 семестры для дактарантуры/постдактарантуры ў вышэйшай навучальнай установе адной з краін Вышаградскай групы (Польшчы, Чэхіі, Венгрыі ці Славакіі).

Памер фінансавай падтрымкі ў межах праграмы складае 2,3 тыс. еўра на семестр для стыпендыята і 1,5 тыс. еўра на семестр для прымаючага боку.

Дэдлайн - 31 студзеня 2017 годаЗаяўкі прымаюцца анлайн. Падрабязнае апісанне стыпендыяльнай праграмы тут.