тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
16.05.2016

Інтэрнатура ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН

Студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца да ўдзелу ў праграме інтэрнатуры ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO). Штомесячная стыпендыя інтэрна складае 700 даляраў ЗША. Стажыроўку можна прайсці ў штаб-кватэры арганізацыі і краінавых офісах.

Кандыдаты мусяць валодаць адной з працоўных моў арганізацыі (ангельскай, французскай або іспанскай). Веданне дадатковых моў (рускай, арабскай, кітайскай) ёсць перавагай.

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць зарэгістравацца ў сістэме iRecruitment, дадаць матывацыйны ліст і падаць заяўку на вакансію "IRC3038: Call for Interest: Internship Programme". Дадатковая інфармацыя - тут.