тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
19.04.2016

Стажыроўкі ў Бундэстагу (Берлін)

Беларусы ва ўзросце да 30 год могуць з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2017 года прайсці стажыроўку ў нямецкім Бундэстагу (Берлін).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дата нараджэння - не раней за 1 сакавіка 1986 года;
  • беларускае грамадзянства;
  • вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра, магістра або дыплом спецыяліста);
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • дасведчанасць у пытаннях гісторыі Германіі, нямецкай палітыкі і бізнесу;
  • дзейнасць у сферы палітыцы, мас-медыя, вышэйшай адукацыі, у недзяржаўнай арганізацыі або дзяржслужба.

Штомесячная стыпендыя стажора складае 500 еўра. Нямецкі бок кампенсуе выдаткі на падарожжа ў Германію, медыцынскую страхоўку, забяспечвае бясплатнае пражыванне стыпендыятаў або кампенсацыю на арэнду жытла ў памеры 300 еўра на месяц.

Кандыдаты мусяць даслаць:

  • анкету;
  • матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі);
  • пасведчанне аб вышэйшай адукацыі;
  • копію пашпарта;
  • пашпартны фотаздымак у лічбавым фармаце;
  • сертыфікат-пацвержданне аб узроўні валодання нямецкай мовай;
  • 2 лісты-рэкамендацыі.

Дэдлайн падачы заяўкі - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.