тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
11.03.2016

Летнiя школы i праграмы ў Еўропе

Altemus: Праграма лідарства 2016 (Іспанія, Партугалія)

Моладзь ва ўзросце 20-29 год запрашаецца да ўдзелу ў праграме лідарства "Altemus" - навучанне пройдзе ў сярэдзіне жніўня 2016 года ў Іспаніі ды Партугаліі.

Праграма "Altemus" скіравана на развіццё лідарскіх якасцей і навыкаў, набыццё новага досведу працы з супольнасцю і міжнародны абмен.

Удзельнікі праграмы змогуць даведацца больш пра планаванне, пастаноўку мэтаў, пабудову каманды і вырашэнне праблемаў у калектыве.

У праграмным трэнінгу прымае ўдзел міжнародная каманда кваліфікаваных прафесіяналаў. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Кіргізіі, Турцыі, Расіі, Аргенціны, Бразіліі, Кубы, Чылі, Індыі , Малайзіі, Мексікі, В'етнама, М'янмы (Бірмы), Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; вітаюцца ўдзельнікі з краін Балтыі, Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, Балканаў, а таксама прызнаныя ўцекачы, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ЕС або Канадзе, ці стыпендыяты DAFI;
  • узрост 20-29 год;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • добрая фізічны і псіхічны стан, здольнасць вытрымаць 5-8-гадзінную вандроўку пешшу з заплечнікам вагой у 10 кг па горнай альбо пагорыстай мясцовасці.

Арганізатары заахвочваюць удзел маладых людзей, якія імкнуцца да развіцця чалавечых якасцей і лідарскага патэнцыялу.

Вітаюцца кандыдаты/кі, якія працуюць:

- з уразлівымі сацыяльнымі групамі (дзецьмі, людзьмі старога веку, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, псіхічна хворымі, моладззю з групаў рызыкі),

- у галіне супрацьдзеяння карупцыі, дыскрымінацыі, беднасці,

- у кірунку прамоўцыі аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі,

- у сферы сацыяльных інавацый.

Удзел студэнтаў - бясплатны, працоўныя маюць зрабіць унёсак у памеры 75 еўра.

Пражыванне і харчаванне ўсе ўдзельнікі аплочваюць самастойна (прыкладна 45 еўра на дзень). Для невялікай колькасці ўдзельнікаў прадугледжаны стыпендыі. Суіскальнікі стыпендый мусяць ліставаць на е-мэйл: Scholarships2016@altemus.org.

Каб падаць заяўку, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: ALP2016@altemus.org. Больш інфармацыі - тут.

Паводле Edu-Active.com.

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначана для падтрымкі мабільнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва. Праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследавання і спорта Славакіі. Стыпендыі выдаткоўваюцца для абмену і стажыровак ў славацкіх вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах.

Суіскальнікамі стыпендый могуць быць грамадзяне краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыіЕўразвязу, Узбекістана, Канады, Мексікі, Злучаных Штатаў, краін Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі, Аўстраліі, В'етнама, Егіпта, Ізраіля, Індыі, Інданэзіі, Кітая (уключаючы Тайвань), Новай Зеландыі, Рэспублікі Карэі, Таіланда, Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, Японіі.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы для студэнтаў складае 3-10 месяцаў, аспірантаў, выкладчыкаў, навукоўцыў і дзеячаў мастацтва - ад 1 месяца да 1 года.

Стыпендыі прызначаны на пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне і г.д. падчас стажыровак у вышэйшых навучальных установах, навукова-даследчых інтсытутах і няўрадавых арганізацыях Славакі.

Стыпендыяльная праграма не пакрывае выдаткі на падарожжа ў Славакію.

З памерам стыпендый і умовамі падачы заяўкі можна азнаёміцца тут.

Дэдлайн - 14:00 па мінскім часе 30 красавіка 2016 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на е-мэйл: nsp-foreign@saia.sk, па тэл.: +4212 5 930 47 33 (адміністратар праграмы Lukáš Marcin).

Летняя школа ва Ўніверсітэце Мілана (Італія)

З 27 чэрвеня па 2 ліпеня 2016 года Ўніверсітэт Мілана (Італія) ладзіць летнюю школу па эфектыўным менеджмэнце сферы паслуг.

Праграма навучання сканцэнтравана на кіраванні паслугамі і прадуктыўнасці па наступных накірунках:

- электрычнасць;

- газавае забеспячэнне;
- тэлекамунікацыі;
- чыгунка;
- мясцовы грамадскі транспарт;
- водазабеспячэнне і каналізацыя.

Мэта школы - знаёмства са структурай, рэгуляваннем і аказаннем паслуг у Еўропе. Запрашаюцца студэнты магістратуры, аспіранты і дактаранты са спецыялізацыяй у галіне эканомікі, дзяржкіравання, паліталогіі, сацыяльных даследаванняў.

Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі: кошт квіткоў (не больш за 350 еўра), пражыванне на працягу 6 дзён, вітальная вячэра, штодзённыя фуршэты, кава і напоі ў перапынках, адукацыйныя матэрыялы, Wi-Fi.

Кандыдаты мусяць даслаць:

Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: gelsomina.catalano@unimi.it.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.