тел/факс +375223378274 | email: kancel@baa.by
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Літаратурная вечарына ў бібліятэцы

30.11.2015

Літаратурная вечарына ў бібліятэцы

25 лістапада ў акадэмічнай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, сцэнарыста Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

На мерапрыемства была запрошана пляменніца Уладзіміра Караткевіча Ганна Пятроўна Гардзеева, якая пазнаёміла прысутных з сямейнымі фотаздымкамі, кнігамі з аўтографамі Уладзіміра Сямёнавіча і успамінамі аб сустрэчах са сваім знакамітым дзядзькам.

У сваіх выступленнях старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Наталля Цімафееўна Антановіч і ўдзельнік аматарскіх народных літаратурных аб’яднанняў “Парнас” і “Роднае слова” Лідзія Андрэеўна Мініч адзначылі значэнне творчасці Караткевіча ў станаўленні нашай нацыянальнай свядомасці, яго яркі самабытны талент, які праявіўся і ў празаічных, і ў паэтычных творах.

На мерапрыемстве гучалі вершы Караткевіча ў выкананні ўдзельнікаў клуба творчай моладзі “Дэбют” Бялкоўскай Таццяны, Сольскай Васілісы, Жуковіч Марыі, Маславай Веранікі, Раманоўскага Вадзіма, Каляды Юліі (факультэт бізнеса і права), Маркоўскай Насці (эканамічны факультэт), Сандрыгайла Крысціны (факультэт бухгалтарскага уліку).

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся таксама з відэафільмам пра жыццёвы шлях Караткевіча, былі праслуханы песні на яго вершы.

У выступленнях удзельнікаў мерапрыемства рэфрэнам гучала думка аб тым, што каб лепш зразумець нашу гістарычную мінуўшчыну, нашы адметныя нацыянальныя рысы, каб адчуць непаўторнасць нашай Беларусі і адчуць сябе беларусамі ў ёй, трэба чытаць творы Уладзіміра Караткевіча – Пісьменніка, Грамадзяніна, Чалавека.







       


                   

Copyright © 2004-2020 УО «БГСХА»