тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў універсітэтаў (ЗША)

13.10.2015

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў універсітэтаў (ЗША)

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі запрашае малодшых выкладчыкаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў удзельнічаць у Праграме імя сенатара Фулбрайта. Праграма разлічана на 2016-2017 навучальны год і дае магчымасць прайсці стажыроўку ў амерыканскіх установах адукацыі дзеля:

- павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання;

- распрацоўкі новых курсаў і планавання рэформы навучальных праграм у сваіх установах адукацыі;

- усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж беларускай навучальнай установай і прымаючым амерыканскім універсітэтам;

- пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння.

Кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрам:

- быць грамадзянамі Республікі Беларусь і пражываць на тэрыторыі Беларусі;

- мець дыплом аб вышэйшай адукацыі;

- з'яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі;

- валодаць досведам выкладання ў адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі - мінімум 2 гады на момант падачы заяўкі;

- добра валодаць ангельскай мовай (абраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL).

Удзельнікі праграмы Фулбрайта атрымліваюць амерыканскую візу тыпу J-1, якая абавязвае яе ўладальнікаў пасля завяршэння стажыроўкі вярнуцца ў краіну свайго пражывання на як мінімум два гады.

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых пералётаў, медыцынскай страхоўкі, штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго тэрміну стажыроўкі.

Прафесійная стажыроўка ў Злучаных Штатах на працягу 1 семестра дае магчымасць пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, удзельнічаць у распрацоўцы курсаў, збіраць неабходныя матэрыялы для ўласных даследаванняў, усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі.

Праграма стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

У большасці выпадкаў пошукам прымаючага амерыканскага універсітэта кандыдаты займаюцца самастойна. Калі ласка, не абмяжоўвайце сябе найбольш вядомымі ўніверсітэтамі ЗША, звярніце ўвагу таксама на іншыя ўстановы. Навукоўцы, што працуюць над даследаваннямі ў невялікіх і менш вядомых установах, часта атрымліваюць больш увагі, чым іх калегі ў больш буйных і вядомых універсітэтах. Калі Вы ўжо раней навучаліся ў Злучаных Штатах, Ваш прымаючы ўніверсітэт у гэтай праграме павінен адрознівацца ад папярэдняга, - гэтае патрабаванне абумоўлена тым, што любы прафесійны абмен у ЗША прадугледжвае пашырэнне кантактаў ў навуковай супольнасці.

Кандыдаты мусяць да 5 лістапада 2015 года запоўніць анлайн-заяўку (заяўкі для выкладчыкаў размяшчаюцца ў раздзеле заявак на праграму Фулбрайта для замежных студэнтаў - Fulbright Foreign Student Program).

Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца ў аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі. Выбраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв'ю ў лістападзе 2015 года, канчатковыя вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомыя на пачатку 2016 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/pragrama-fulbrayta-dlya-vykladchykau-universitetau-zsha#sthash.xsjg39xz.dpuf








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»