тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Стажыроўка ў інавацыйным і прадпрымальніцкім сектары ЗША

05.10.2015

Стажыроўка ў інавацыйным і прадпрымальніцкім сектары ЗША

Стажыроўка ў інавацыйным і прадпрымальніцкім сектары ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе маладым спецыялістам павысіць прафесійны ўзровень і прайсці вясной 2016 года стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з развіццём інавацыяў і прадпрымальніцтва. Удзельнікі праграмы "Professional Fellows" пазнаёмяцца са штодзённай шматбаковай дзейнасцю арганізацыяў у Злучаных Штатах, механізмамі працы і змогуць пераняць прафесійны досвед.

Праграма абменаў "Professional Fellows" дае магчымасць зваротнага візіту амерыканскіх спецыялістаў у Беларусь для рэалізацыі кароткатэрміновых сумесных праектаў.

Праграма прызначана для спецыялістаў, якія працуюць у справе падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у тым ліку сацыяльнага прадпрымальніцтва).

Мэты праграмы "Professional Fellows":

  • прафесійнае развіццё ўдзельнікаў рынку фарміравання інавацыйнай экасістэмы Беларусі,
  • стварэнне партнёрскіх сувязей паміж амерыканскай і беларускімі інавацыйнымі супольнасцямі,
  • абмен прафесійным досведам і лепшымі практыкамі,
  • знаёмства з амерыканскай культурай.

Праграма цалкам фінансуецца ўрадам Злучаных Штатаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства,
  • пражыванне на тэрыторыі Беларусі,
  • узрост 25-35 гадоў,
  • валоданне ангельскай мовай (для зносін на працы і ў сям'і),
  • праца ў сферы падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у некамерцыйных арганізацыях, адміністрацыях, вышэйшых навучальных установах, бізнэс-інкубатарах, тэхнапарку, інстытутах развіцця, прыватных кампаніях і г.д.),
  • здольнасць выкарыстаць атрыманы досвед у дзейнасці па развіцці інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Кандыдатам неаобходна да 12 лістапада 2015 года запоўніць анкету на гэтай старонцы.

Сумоўе з абранымі кандыдатамі ладзіцца ў снежні 2015 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара праграмы Вольгі Івановай праз е-мэйл: olga.ivanova.ba2014@gmail.com.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/stazhyrouka-u-inavacyynym-i-pradprymalnickim-sektary-zsha#sthash.6c0P9ez9.dpuf








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»