тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Прэзентацыя кнiгi Анэлi Тулупавай

09.10.2013

Прэзентацыя кнiгi Анэлi Тулупавай

Бібліятэкай УА БДСГА ў бягучым годзе праведзена некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Анэлі Тулупавай. Апошняе (25 верасня), прысвечана прэзентацыіі новай кнігі “Вочы ў вочы”, выдадзенай намаганнямі сям’і паэткі і акадэмічнага літаратурнага аб’яднання "Парнас".

Больш 10 год ( 1962–1974) жыцця паэтэсы связана з Горкамі. Па яе ўраджаннях, гэта былі самыя цікавыя годы жыцця і творчасці. У акадэміі яна працавала рэдактарам газеты "Советский студент" і была выдатным журналістам.

Анэля Іванаўна Тулупава (Лісоўская) нарадзілася 1 лютага 1938 г. у вёсцы Капань Рэчыцкага раёна ў сям’і настаўніка. Закончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча (1955), завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ (1969).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1977). У друку выступае з 1957 года (аршанская раённая газета "Ленінскі прызыў"), аўтар зборнікаў паэзіі "Станцыя надзей" (1971), "Дабрадзея" (вершы і паэмы, 1977), "Босая цішыня" (вершы, паэма, 1980), "Гарывада" драматычная паэма-бая, 1984), "Сонца ў хату" (выбранае, 1986), "Як павезлі мяне сватаць" (гумарэскі, батлейкі, казаніцы, кепікі, 1987), "Скажыце ўсім" (лірыка і гумар, 1988), "Я чакаю цябе…" (лірыка, 1993), кніжак для дзяцей: "Дожджык Мікіта" (вершы, небыліцы, казка, 1978), "Бізоны-рабінзоны" (гісторыі-казкі, 1983), "Пра што думае кіт" (аповесці, 1986). Перакладчыца на беларускую мову паэтычных твораў народаў былога СССР.

Шлях Анэлі Тулупавай у літаратуру даволі доўгі, хоць вершы яна пачала пісаць яшчэ ў дзяцінстве:

Я слоўца наша
Песціла змала,
З улоння маці
На яго я маю права.

Яна вельмі любіла свой народ, сваю краіну і верыла ў лепшае жыццё.

Пра нас напішуць
Цэлыя тамы.
Уроўні станем з светам,
Беларусы.
Мы ўратаваны.
Уратаваны мы.
Cваім крыжом,
Пакутамі Icyca.

Вельмі разнастайная творчая спадчына Анэлі Тулупавай прыцягвае чытачоў прастатой, шчырасцю, дабрынёй, яскравасцю вобразаў. Яркія сатырычныя творы тонкія і далікатныя, адметная проза, вершы з трапнымі выказваннямі прыцягваюць творчых дзеячоў. На яе вершы напісана шмат песень таленавітымі кампазітарамі Э. Зарыцкім, Г. Гарэлавай, В. Кузняцовым і іншымі. Мала хто ведае, што песня Ігара Лучанка "Салаў’і Хатыні", якую выканаў Леў Лешчанка, напісана на словы Анэлі Тулупавай. Вядомая песня Эдуарда Ханка "Доброта" ("добрым быць совсем, совсем не просто, не зависит доброта от роста…" і многія іншыя яе творы прагучаўшыя на Беларускіх і Ўсесаюзных каналах радыё і тэлебачання ў выкананні В. Вуячыча, Г. Багуслаўскай, Т. Раеўскай, ансамбля "Песняры" памятаюць і ў наш час.

Яе бязмерная любоў і спагада да людзей, да ўсяго жывога адклікаецца ў сэрцах чытачоў.

Скажыце ўсім,
Што я люблю вас.
Люблю пяшчотна,
І маўкліва,
І нясцерпна,
І раўніва.
……….

Люблю да скону вас,
Люблю да болю,
Люблю і веру,
Што ўзаемнасць будзе.
Скажыце ўсім,
Што я люблю вас,
Людзі!

Са слоў дачкі Анэлі Іванаўны – Алесі Саротнік: –– "…калі маці інтэлектуальна, духоўна перарастала тыя рамкі ў якіх знаходзілася, яна рашуча кідалася ў новае, нязведанае, пачынала з нуля."

"…Мы павінны найперш навесці парадак у сваёй душы, тады і жыццё стане лепшым" – мяркавала Анэля Іванаўна ў размовах з сябрамі і калі сама прыйшла да Бога, спрабавала вымаліць яго дараванне за грахі ўсяго чалавецтва. Яе любімы надпіс на кнігах, якія яна дарыла людзям: –– "Веру ў Вас…"

У Анэлі Іванаўны былі чатыры "асноўныя планы на будучыню". Па-першае, даляцець да зорак " і самой паглядзець, як там што на самай справе". Па-другое, вылечыць усіх анкалагічных хворых. Па-трэцяе, паўтарыць подзвіг Зоі Касмадзям’янскай. І, па-чацвёртае, напісаць багата кніжак.

…Да зорак яна не даляцела. Але ў вершах, у думках, у малітвах ляцела туды, да Бога.

Ападают пялёсткі
Ненапісаных вершаў
Маіх.
Завіхурыў на ростанях
Вецер жнівеньскіх
Паяднае іх вецер,
Раз’яднае туман.
Толькі голае вецце,
Як надзеі падман.
А ці поздна, ці рана –
Хай рассудзіць зіма.
Вельмі многа пазваных,
Ды абраных няма.
Наша еднасць,
як роднасць.
Я другой не хачу.
Як бялюткая роснасць,
Ад вятроў я трымчу.
А было ж,
А бывала,
Я вачэй не хавала,
І без Божага страху
Дзерзка ў Неба спявала.
А цяпер каму ў вочы
Я і глянуць збаюся.
Супраць дня,
Супраць ночы
Я за вас памалюся.

Удзельнікі клуба творчай моладзі №Дэбют№ бібліятэкі, прыняўшыя ўдзел у літаратурным вечары, прысвечаным прэзентацыі кнігі А. Тулупавай №Вочы ў вочы№.

Катуранаў П. М. – сябра сям’і А. Тулупавай са словамі ўдзячнасці да членаў літаратурнага аб’яднання "Парнас" і студэнтаў, дэкламаваўшых вершы з новай кнігі А. Тулупавай.

Гледачы на мерапрыемстве – студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі.








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»