29.10.2012
Літаратурна-музычны вечар, “Колас – гэта само жыццё”
Бібліятэка УА БДСГА запрашае 30 кастрычніка ў 13.30 на літаратурна-музычны вечар, "Колас – гэта само жыццё" і кніжную выставу "Прызнаюся я шчыра…", прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Вечарына адбудзецца ў чытальнай зале на 2-ім паверсе.
3 лістапада 2012 года Беларусь адзначае 130-ддзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, знакамітага песняра беларускага народа, народнага паэта Якуба Коласа.
Колас! Колькі ў гэтым слове чалавечага сэнсу і цяпла! Колас - гэта хлеб, гэта само жыццё. І не выпадкова наш пясняр, чыё сэрца было поўна да краёў гукамі самога жыцця, сваімі творамі ўзнёс беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
Запрашаем аматараў паэзіі.