тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213407,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
06.05.2026

Малітва маці

Беларусь... Зямля, якая стала вялізным помнікам чалавечаму гору. Кожнае трэцяе жыццё, абарванае катаваннямі, куляй або агнём, – гэта незагойная рана нашай гісторыі. Мы памятаем спаленыя дашчэнту вёскі, дзе замест дзіцячага смеху запанавала звінючая цішыня папялішчаў, разбураныя гарады, якiя прыйшлося аднаўляць пасля фашысцкай навалы, зламаныя лёсы мiльёнаў людзей. Старыя, жанчыны, дзеці – вайна не літавала нікога. Але нават з попелу прарастае малітва. Малітва маці аб міры, аб цішыні, аб тым, каб неба над нашымі галовамі заставалася чыстым.

Малітва маці

Стогнуць званы Хатыні –
Сэрца ад жаху стыне...
Плачуць бярозы горка
Чыстай расой у Борках.
Ціха ў Але і дзіка,
А ў душы ад крыку
Зноўку няма спакою...
Зверства было якое!
Нелюдзі, а не людзі...
Хіба Хрыстос забудзе
Ўсё гэта? Немагчыма!
Колькі ж мая радзіма
Вынесла катаванняў
З чэрвеньскага світання...

«Не дапусці, мой Божа,
Новых гадоў трывожных,
Крылы распраў над намі –
Беды каб не краналі
Нашай краіны роднай.
І азары свабодай,
Верай шляхі і лёсы,
Вечны Спадар нябёсаў» –
шэпча малітву маці, –
«Мір на зямлі не страціць
Дапамажы. Каб дзеці
Жыць маглі ў вольным свеце».

Алеся ЦЭВАН
Выява носiць iлюстрацыйны характар

Малiтва мацi