тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
14.04.2026

О нас пишут

О наc пишут

Усе ідуць на дапамогу

Так кажа, разважаючы пра свае працоўныя абавязкі, малады спецыяліст, галоўны эканаміст філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” Надзея Дрозд.

У гаспадарку дзяўчына прыйшла пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Чаму выбар жыхарка Бабруйска аддала навучальнай установе менавіта аграпрамысловага комплекса? Хацела авалодаць прафесіяй эканаміста, якая дае магчымасць для шырокага прымянення сваіх ведаў.

О нас пишут

Між тым працаваць пасля размеркавання Надзея папрасілася ў сельгаспрадпрыемства, дзе спазнала першы прафесійны вопыт. На працягу ўсіх гадоў навучання вытворчую практыку яна праходзіла менавіта ў філіяле “Варатынь”.

— За час практыкі пазнаёмілася з калектывам. Мяне тут сустрэлі прыязна. Штораз, калі былі пытанні, спецыялісты і гаспадаркі, і Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў з гатоўнасцю дапамагалі і дапамагаюць іх вырашыць. Ды падабалася і магчымасць не мяняць звыклы лад жыцця — жыць у горадзе, працуючы ў сельскай мясцовасці, — расказвае Надзея.

У Бабруйску дзяўчына жыве асобна ад бацькоў — заработная плата, як кажа, дазваляе спраўляцца і з гэтай задачай, і забяспечваць іншыя свае патрэбы, і ў цэлым адчуваць трываласць фінансавага становішча.      

Ад Бабруйска да Варатыні — каля чатырох дзясяткаў кіламетраў, і гэта магло б быць перашкодай для якаснага жыцця. Але ж задача і з перамяшчэннем станоўча вырашана. Падвоз да месца работы і з работы дадому працаўнікоў-гараджан ажыццяўляе транспарт наймальніка, прычым, бясплатна.

— На сённяшні дзень мяне ўсё задавальняе, — кажа субяседніца.

Ці разлічвае Надзея звязаць сваё жыццё з філіялам “Варатынь” і пасля заканчэння статуса “малады спецыяліст”, галоўны эканаміст адказвае, што такога раскладу спраў не выключае.

Алена КАРПЕНКА

Источник – официальный сайт  Бобруйской районной газеты
«Трыбуна працы» от 13.04.2026 г.